МАКСІМ БАГДАНОВІЧ I НАРОДНАЯ ПАЭЗІЯ

М. Багдановіча захапляў патрыятычны сэнс народнага павер'я — і паэт спрабаваў увесці яго ў тканіну твора.

Аднак  найбольшага  патрыятычнага  ўздыму   дасягае заключная частка верша:

— Гэй, чалом табе, чалом, Беларусь,

Уся староначка бяздольная!

Не забыў твой сын сваёй маці,

За цябе ў зямлі яму ляжаці.

Як Базыль у паходзе канаў,

Усё старонку сваю спамінаў.

(1-89)

Такім чынам, творчыя адносіны да фальклорных крыніц дапамаглі Багдановічу напоўніць традыцыйныя вобразы і матывы новым актуальным ідэалагічным зместам. Агуль-ная патрыятычная плынь верша, асабліва яго заключнай часткі, настолькі ўзмоцнена аўтарам, што парушае традыцыйную песімістычную танальнасць салдацкіх песень. Ня-гледзячы на трагічны змест, твор успрымаецца як своеасаб-лівы гімн мужнасці салдата-беларуса, які нават у абліччы няўмольнай смерці не забывае сваёй «староначкі бяздоль-най».

У непарыўнай сувязі з фальклорнай традыцыяй знахо-дзіцца і апошні верш цыкла «песень аб вайне» М. Багдано-віча — «Ой, грымі, грымі, труба, ўранку рана». Трагічны малюнак воінскага пахавання пададзен тут у духу тых жа старажытных салдацкіх і рэкруцкіх песень: забітага салдата Яна «будзіць» баявы кліч паходнай сурмы. Аднак Ян ужо не чуе прызыўных гукаў — і яго хаваюць «у полі... пры да-розе». У прачулым лірычным звароце смерць салдата ўва-соблена, як і ў рэкруцкіх прычытаннях, у традыцыйным малюнку жахлівых «заручын з куляй», жаніцьбы «з другой жонкай, чужой старонкай»:

Ой, не плач, не плач, жонка, з дзеткамі малымі,

Не плач, не нудзіся,—

Да за Янку-небарачка

Богу памаліся.

Ён знайшоў другую жонку,

Чужую старонку,—

У чыстым полі з ёй пабраўся,

Куляй заручаўся.

(1—305)

Нягледзячы на відавочную блізкасць верша «Ой, грымі, грымі, труба...» да матываў і структуры салдацкіх і рэкруц-кіх песень (кампазіцыя, вобразнасць, танальнасць), тут мы не сустрэнем непасрэдных сюжэтных паралелей ці запазы-чанняў з фальклорных першакрыніц. Усе мастацкія кампа-ненты носяць зусім самастойны, арыгінальны характар і сведчаць аб спеласці фалькларыстычных поглядаў Багда-новіча. Канцэнтруючы па-ранейшаму асноўную ўвагу на псіхалагічным раскрыцці паэтычных вобразаў, ён імкнецца напоўніць іх у духу фальклору рысамі надзвычайнай эма-цыянальнасці і задушэўнасці.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 [95] 96 97 98 99 100 101 102 103 104 105 106 107 108 109 110 111 112 113