МАКСІМ БАГДАНОВІЧ I НАРОДНАЯ ПАЭЗІЯ

 Падкрэсліваючы надзвычайную прывязанасць Базыля да сваей зямлі, працы і роднага краю, Багдановіч тым самым працягваў свае ранейшыя ідэі ў абмалёўцы народ-нага характеру, дапаўняючы яго новымі істотнымі рысамі — мужнасцю, стойкасцю, патрыятызмам. Цікавым у сэнсе мастацкага афармлення верша, блізкасці яго да фальклорных крыніц з'яўляецца аўтограф верша, дзе пасля другога радка мелася наступная ўстаўка:

Ты, дарожанька, куды пралягла?

Да зялёненькай дубровачкі.

Ой, дубровачка шумным-шумна,

Галава мая смутным-смутна.

Уз-ялі хлопца, узялі хлопца ў маскалі,

У далёкую старонку павязлі.

 

I я адну сябе радачку даў,

У боты роднай зямелькі паклаў.

Ты ляжы, мая зямелька.

Там ці жыць мне давядзецца ці канаць,

Але буду на сваей зямлі стаяць .

I хаця прыведзены ўрывак не ўключаны ў канчатковы варыянт верша, аднак ён паказальны ва многіх адносінах. Відавочна, Багдановіч адчуваў пэўную сюжэтную неарга-нічнасць гэтага ўрыўка, а таму выключэнне яго садзейні-чала кампазіцыйнай знітаванасці ўсяго твора, які пабуда-ваны ў асноўным на развітальных зваротах. Увядзенне апа-вядальнай інтанацыі паслабіла б некалькі нарастание эмацыянальна-экспрэсіўных элементаў верша, яго ўнутра'-ную дынаміку. Нарэшце, асобныя радкі апавядальнай устаў-кі («Узялі хлопца, узялі хлопца ў маскалі») пярэчылі сэнсу заключных радкоў верша, дзе гібель Базыля падаецца як ахвяра радзіме-Беларусі («За цябе ў зямлі яму ляжаці»). Як відаць, мастацкае мысленне паэта неадступна знаходзі-лася ў сферы фальклорнай вобразнасці. Цудоўны матыў роднай зямелькі — талісмана, якая павінна спадарожнічаць воіну і ахоўваць яго ад няшчасцяў, узята Багдановічам цал-кам з фальклору. Аб гэтым старажытным павер'і пісаў бацька паэта: «Ад'язджаючы ў чужую старонку, беларус, згодна звычаяў продкаў, бярэ жменю роднай зямлі і, за-шыўшы ў кавалак палатна, вешае на грудзях: калі прый-дзецца памерці на чужыне, то яго прах усё ж будзе спачы-ваць разам з роднай зямлёю» .


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 [94] 95 96 97 98 99 100 101 102 103 104 105 106 107 108 109 110 111 112 113