МАКСІМ БАГДАНОВІЧ I НАРОДНАЯ ПАЭЗІЯ

Раптам прыходзіць жахлівая вестка аб гібелі любімага чалавека. Душэўны стан разбітай горам жанчыны, яе раз-губленасць перададзены Багдановічам зноў-такі праз над-звычай трапную псіхалагічную дэталь, запазычаную з фальклору (дарэчы, прыём вядомы нам 'ужо з верша «Бяседная»). Невыказны боль і ўсхваляванасць выяўля-юцца тут праз знешнія дэталі — пераблытаныя ніткі, па-рушан сам узор вышывання («сонейка» і «зоры»), цямнее «у вачах»:

Як пачула я тое ды ўцяміла, Мае ніткі неяк памяшаліся, Сонца яркае скацілася,— У вачах памуцілася. Чаму я на свет урадзілася?

(1-88)

Агульнай трагічнай настраёвасці верша добра адпавя-дае ўся яго рытміка-інтанацыйная будова, якая з песеннай у пачатку пераходзіць пад канец у выразнае пахавальнае галашэнне («Чаму я на свет нарадзілася?»і).

Яшчэ бліжэй да народных пахавальных плачаў стаяць астатнія вершы Багдановіча на ваенную тэму. Так, у вер-шы «Як Базыль у паходзе канаў», заснаваным цалкам на інтанацыях фальклорных пахавальных і рэкруцкіх песень, пераД намі паўстае въбраз паміраючага салдата-беларуса. Далека ад роднай старонкі і блізкіх, у росквіце сіл ён выму-шаны загінуць. У духу салдацкіх песень свае перадсмярот-ныя развітальныя словы паранены Базыль звяртае да са-мага дарагога і блізкага яго сэрцу:

Як Базыль у паходзе канаў,

Усё старонку сваю спамінаў. —

Вы прашчайце, прашчайце, шнуры,

Вы прашчайце, негараныя!

Мне вас болі ўжо не гараць.

Буйным збожжам на зары не засяваць.—

Не пабачу я цябе,' цёмны луг,

Поле чыстае, раздольнае!

Мне па вас ужо ніколі не хадзіць,

Мне зялёнай травы не касіць.—

Расстаюся з табой я, шчыры бор,

Пушча цёмная, драмучая!

Мне твой шум ужо болі не чуваць,

Мне высокіх сасон не рубаць.

(1-89)

170


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 [93] 94 95 96 97 98 99 100 101 102 103 104 105 106 107 108 109 110 111 112 113