МАКСІМ БАГДАНОВІЧ I НАРОДНАЯ ПАЭЗІЯ

Своеасаблівае асвятленне патрыятычная тэма знайшла ў творчасці 3. Бядулі («Вайна», «Ад крыві чырвонай», «Брат з сястрою», «I будзе на палях трывожная работа», «I сотнямі тысяч», «То не хаты, а курганы», «Ты слязамі і крыжамі» і многа іншых). Яна зазвычай спалучаецца з тэ-май вайны і трактуецца пераважна ў сферы гуманістычна-нацыянальнай:

Затуманіў неба шыза-дымны порах.

Жорлішчы гарматаў кархалі агнём.

Ціхія сялібы нішчыў «свой» і «вораг»,

Працу, пот гаротных панясло віхром.

У рэчышчы лепшых традыцый антываеннай беларускай лірыкі знаходзяцца і шматлікія творы М. Багдановіча ва-еннага перыяду. Сюды адносяцца вершы «За газетай», «Досі ўжо, браты, чужынцам мы служылі», «Цёмнай ноччу лучына дагарала», «Ой, грымі, грымі, труба, ўранку рана», «Як Базыль у паходзе канаў» і інш. Вайна ўспрымаецца паэтам як вялікае народнае гора. Своеасаблівай антываеннай дэкларацыяй гучаць радкі аднаго з вершаў перыяду вайны:

Досі ўжо, браты, чужынцам мы служылі,

Досі ўжо пашаны ім прыдбалі;

Не сваю — чужую долю баранілі,

Пад чужымі сцягамі ўміралі.

(1-304)

У той жа час ваенная тэма ў асвятленні Багдановіча на-бывае свае спецыфічныя рысы. У адпаведнасці з творчымі схільнасцямі паэта і пад непаерэдным уплывам фалькла-рыстычных захапленняў яна найчасцей рэалізуецца ў эма-цыянальна-псіхалагічным плане з выразным адценнем тра-гізму, а часам нават і безвыходнасці.

Найчасцей успрыйманне жудасных ваенных навін Баг-дановіч імкнецца перадаць праз прызму еялянскага бачан-ня. Арганічнае засваенне фальклорных традыцый дапама-гала яму адлюстраваць не толькі характэрныя праявы на-роднай псіхалогіі, але і перадаць некаторыя тыповыя дэталі жыццёвых сялянскіх абставін і звычаяў. Напрыклад, у сю-жэтнай аснове верша «Цёмнай ноччу лучына дагарала» вы-карыстана традыцыйная ецэна вышывання кашулі, што, згодна з народнай сімволікай, азначала ўспамін аб дарагім чалавеку:

Цёмнай  ноччу  лучына  дагарала,

Я Арцёму кашулю вышывала:

Пасярэдзіне — сонейка,

Навокал зоры дробныя.

(II—88)


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 [92] 93 94 95 96 97 98 99 100 101 102 103 104 105 106 107 108 109 110 111 112 113