МАКСІМ БАГДАНОВІЧ I НАРОДНАЯ ПАЭЗІЯ

Тэндэнцыя да больш шырокага, аб'ектывізаванага пака-зу жыццёвых з'яў адчуваецца амаль ва ўсіх «вершах бела-рускага складу». Тут пачуцці лірычнага героя не ізаляваны, не замкнуты самі ў сабе, як гэта часткова заўважалася ў ра-нейшых вершах аналагічнага жанру («Згукі  бацькаўшчы-ны»), а абрысаваны ў больш разнастайных жыццёвых стгуа-цыях і калізіях: то гэта скрытае пачуццё дзяўчыны падчас карагоду («Сярод вуліцы ў нас карагод»), то сарамлівасць першага кахання («Як прыйшла я на ток малаціць»), то пачуццё захаплення і павагі да сялянскай жанчыны («Ляво-ніха»), то, нарэшце, горыч нераздзеленага кахання («Скір-пуся», «Хоць і зорачка, ды не вячэрняя») і інш. Ва ўсіх гэтых вершах душэўныя адчуванні лірычнага героя шырока матываваны і паказаны ў рэальных жыццёвых сутыкненнях і адносінах. У сваю чаргу, выхад Багдановіча за рамкі вуз-ка лірычнага жанру абумовіў сабою паяўленне новых пры-ёмаў мастацкага адлюстравання, узбагачэнне самой рэалі-стычнай фактуры яго вершаў — тут і пластычнае апісанне партрэта, тут і трапныя бытавыя і псіхалагічныя дэталі, тут і каларытныя жанравыя сцэны.

Паглыбленне рэалізму ў паэзіі М. Багдановіча ў гэтыя гады ішло не толькі па лініі ўдасканалення майстэрства ў адлюстраванні рэчаіснасці, але і ў напрамку значнага па-шырэння ідэйна-тэматычных перспектыў паэзіі. Усё больш і больш прыкметныя водгукі ў яго творчасці знаходзяць актуальныя сацыяльна-палітычныя зрухі і падзеі. Сярод іх пануючае месца пачынае займаць новая патрыятычная тэма.

Як вядома, беларускія рэвалюцыйна-дэмакратычныя пісьменнікі на чале з Купалам і Коласам надавалі гэтай тэ-ме выключнае значэнне. Далёкія ад афіцыйна-патрыятыч-ных настрояў шавіністычных слаёў, яны з вялікай увагай сачылі за развіццём грозных падзей. У «Нашай Ніве» (з 39 нумара за 1914 г.) паяўляюцца вядомыя купалаўскія «Пес-Hi вайны» («Склік», «Разлука», «Ад крыві чырвонай», «Крыўда забітага», «Асталіся нівы, сёлы», «Вясна 1915-ая» і інш.), а з 50 нумара адводзіцца спецыяльная калонка для перадруку народных салдацкіх і рэкруцкіх песень са зборні-каў Шэйна, Чачота, Грыневіча.

Перадавыя беларускія пісьменнікі, цесна звязаныя з народам, не маглі не адчуваць, што абвастрэнне класавых супярэчнасцей у гады вайны і небывалы ўздым рэвалюцый-на-вызваленчай барацьбы мае прывядуць да канчатковага сацыяльнага і нацыянальнага вызвалення Беларусі. Вось чаму поруч з малюнкамі жахаў вайны ў паэзіі Я. Купалы знойдзем поўныя ўпэўненасці і бадзёрасці словы прароча-га «Скліку»:

Адважна ў бой ідзі!.. Вайна вайну

Спладзіла,— хай жа бітва ідзе

За шчасце лепшага вясну:

За волю вольнай грамадзе .

У багатай антываеннай лірыцы  Я.  Коласа  («Вецер», «Новаму 1915 году», «Божа мой! калі паўстане...», «Думкі жаўнера» і інш.) патрыятычная тэма заўсёды перарастае ў палымяны выкрывальны пратэст, заклік да пометы тым, «хто селі ўгары»:

Вы, што селі ўгары, як вас, каты, назваць?

Не шкада вам нявінных людцоў.

Самадурства сваё вы гатовы купляць

Мільёнамі  нашых галоў!


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 [91] 92 93 94 95 96 97 98 99 100 101 102 103 104 105 106 107 108 109 110 111 112 113