МАКСІМ БАГДАНОВІЧ I НАРОДНАЯ ПАЭЗІЯ

У другой частцы песні раскрыты сэнс гэтага разгорну-тага паралелізму: селязень і вутачка — гэта «малады» і «паненка»:

Малады дзяцінка! Ці быў у цёшчы

I ці відзеў паненку?                           

— Чаму я не быў, Чаму я не відзеў і г. д.

(Ш., I, I, 252)

Такі прыём нечаканай расшыфроўкі вобраза-сімвала можна сустрэць, напрыклад, у канцоўцы песні «Як кум з кумой чыраз тын жылі»:

Сілязенька — той Васютычка,

Шэра вутачка — той Аксютычка,

Вуцінатычкі — то  іх дзетычкі.

(Ш„ I, I, 24)

Аднак у выкарыстанні Багдановіча такая канкрэтная канцоўка набыла асаблівую мэтазгоднасць і абгрунтава-насць.

Надзвычай удала прыстасавана да ідэйна-вобразнай сі-стэмы і ўся рытміка-сінтаксічная будова верша «Скірпуся». Тут пераважаюць парывістыя, скокавыя рытмы (імклівая мужчынская, найчасцей, адкрытая рыфма), яны часам чар-гуюцца з працяглымі і напеўнымі, асабліва ў апошняй страфе, дзе выкарыстана дактылічная і гіпердактылічная рыфмоўка.

Нагляданні над метадамі выкарыстання фальклорнага матэрыялу на апошнім, заключным этапе творчага развіц-ця Багдановіча сведчаць, што цяпер народна-песенныя ма-тывы ўспрымаліся ім не толькі як выяўленне багатых ду-шэўных перажыванняў простых людзей з народа, не толькі як своеасаблівая лірычная споведзь сялянкі-жанчыны. Глы-'бока адчуваючы каштоўнасць гэтых якасцей фальклору, паэт захоўвае найбольш характэрныя вобразы і прыёмы народных песень. У той жа час ён адчувае поўную творчую свабоду — умела падпарадкоўвае народна-песенныя элементы сваім уласным, арыгінальным аўтарскім задумам. Перапрацоўка фальклорных матэрыялаў ідзе па двух асноў-ных лініях: максімальная кандэнсацыя ідэйна-мастацкіх вартасцей першакрыніц і напаўненне іх новым рэалістычна-бытавым зместам. Перавод Багдановічам распаўсюджаных У фальклоры любоўных тэм у любоўна-бытавыя выразна адбіўся і на жанравых асаблівасцях многіх твораў. Такія вершы, як «Лявоніха», «Скірпуся», часткова «Бяседна.ч» і інш., усё больш і больш трацяць «чыста» лірычны характер і набываюць прыкметныя рысы эпічнасці.

Зразумела, што імкненне Багдановіча да ўзбуйнення жанра і паглыблення рэалізму нельга тлумачыць выключ-ным уплывам фальклору. У аснове гэтага складанага працэ-су ляжаць многія фактары літаратурна-грамадскага парадку, і перадусім логіка ўнутранага.развіцця паэта ў сувязі з эвалюцыяй яго светапогляду. Важна, аднак, падкрэсліць, што іменна фальклорны матэрыял дапамагаў паэту ў выба-ры асноўных тэм і матываў яго творчасці, садзейнічаў іх удаламу ідэйна-творчаму вырашэнню.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 [90] 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100 101 102 103 104 105 106 107 108 109 110 111 112 113