МАКСІМ БАГДАНОВІЧ I НАРОДНАЯ ПАЭЗІЯ

Вырашэнне гэтых пытанняў на аснове паэтычнай спад-чыны М. Багдановіча дазваляе зрабіць наступныя вывады. Перадусім трэба адзначыць, што ўвядзенне ў прырода-апісальныя вершы вобразаў старажытнай беларускай міфа-логіі — лесуноў, вадзянікаў, русалак, змяіных цароў і інш.— нельга тлумачыць як частковае адступленне паэта ад рэалі-стычных прынцыпаў. Як вядома, адначасова з напісаннем міфалагічных вершаў (1908—1910) паэт стварае шэраг тво-раў выразнага пафасна-грамадзянскага зместу. («Мае пес-Hi», «3 песняў беларускага мужыка», «Над магілай мужы-ка» і інш.). Больш таго, сам метад увядзення міфалагічных элементаў у рэалістычную ўвогуле тканіну верша носіць выключны па сваёй арыгінальнасці і самабытнасці характар. Думаецца, што ідэйна-эстэтычны сэнс гэтага міфалагізму можна акрэсліць як пачатковае і яшчэ ва многім няспелае імкненне маладога паэта прыдаць сваім раннім, пераважна пейзажным вершам своеасаблівы беларускі фальклорна-ра-мантычны каларыт. Невыпадкова народная міфалогія вы-карыстана толькі ў прыродаапісальных вершах і зусім неўласціва іншым разнастайным жанрам  лірыкі  Багдановіча.

          Гэта зразумела: адарваны ад Ьеларусі з дзіцячых гадоу паэт мог узнавіць цяпер свае цьмяныя ўяўленні аб яе цу-доўных пейзажах толькі на аснове апавяданняў або бага-тых фальклорных крыніц. Іменна ў гэтым сэнсе можна га-варыць аб умоўнай кніжнасці некаторых міфалагічных вер-шаў Багдановіча. Падкрэсліваем — умоўнай кніжнасці, бо адносіцца яна выключна да знешніх запазычанняў з народней вобразнасці, якія затым творча пераапрацаваны і пастаўлены паэтам на зусім іншую жыццёвую творчую асно-ву. Зразумела, што такая «кніжнасць» не можа быць суад-несена да вытокаў усёй паэзіі Багдановіча, а павінна трак-тавацца як форма пачатковага азнаямлення з фальклорным матэрыялам.

Важную ролю ў фарміраванні гэтых ранніх фальклары-стычных уяўленняў паэта аб старажытнай міфалогіі ады-граў этнаграфічны нарыс яго бацькі «Перажыткі стара-жытнага светасузірання ў беларусаў», выдадзены яшчэ ў Гродна ў 1895 годзе. У ім Адам Ягоравіч Багдановіч не імкнуўся да шырокіх тэарэтычна-філасофскіх абагульнен-няў, а сваёй сціплай задачай лічыў сістэматызаваць багаты фактычны матэрыял, хаця ў пачатку кожнага з шасці раз-дзелаў маюцца спробы даць кароткае азначэнне паняцця розных відаў старажытнага фальклору ці то шляхам улас-ных нагляданняў, ці то шляхам спасылак на выказванні ін-шых вучоных. У працы сустракаем шэраг каштоўных выва-даў і заўваг адносна асаблівасцей старажытнага фальклору і яго непасрэднай сувязі з сацыяльна-гістарычнымі ўмовамі развіцця беларускага народа (асаблівая жорсткасць форм прыгонніцтва на Беларусі, нацыянальнае заняволенне, час-тыя разбуральныя войны і г. д.). 3 перадавых пазіцый па-дышоў А. Я. Багдановіч да вырашэння пытання суадносін эканамічных умоў і духоўнага развіцця беларускага народа. Ен сцвярджае, што хаця б «некаторае матэрыяльнае забее-пячэнне» 1 з'яўляецца элементарнай асновай развіцця кож-най нацыянальнай культуры. Эканамічнай і культурнай адсталасцю тлумачыць аўтар шырокае распаўсюджанне ў тагачаснай Беларусі «перажыткаў старажытнага света-сузірання». Як вядома, у свой час дадатныя якасці кнігі А. Я. Багдановіча выклікалі зацікаўленне з боку А. М. Гор-кага, які, праглядаючы «Перажыткі...», адзначыў шматлі-кія падабенствы адпаведных матываў у рускім і беларускім фальклоры.

Бясспрэчна, што цікавыя матэрыялы кнігі не маглі не пакінуць глыбокага следу ў развіцці фантазіі і этнаграфіч-ных пазнанняў будучага паэта. Багацейшая народная абра-давасць, старажытныя павер'і ва многім дапаўнялі яго юнацкія ўяўленні аб Беларусі, яе людзях і прыродзе, яны ў значнай меры адпавядалі рамантычным уяўленням юнака аб далёкім, але родным краі. 3 другога боку, бурны рост нацыянальна-вызваленчага руху на Беларусі пачатку XX ст. значна ўзмацняў зацікаўленасць паэта не толькі да актуальных пытанняў барацьбы і вызвалення свайго народа, але звяртаў яго пільную ўвагу на такія праблемы, як гісторыя радзімы і яе мінулае, шляхі фарміравання нацыя-нальнага характеру, народнай культуры, светапогляду і інш.


1 2 3 4 5 6 7 8 [9] 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100 101 102 103 104 105 106 107 108 109 110 111 112 113