МАКСІМ БАГДАНОВІЧ I НАРОДНАЯ ПАЭЗІЯ

Непасрэдная і шчырая ў адносінах да людзей, яна ўсю-ды прыносіць з сабою настрой бадзёрасці, спагады і сардэч-насці. Заключныя радкі верша прасякнуты шчырай паша-най і захапленнем перад прыгажосцю і цэльнасцю адаронай натуры Лявоніхі як дастойнай прадстаўніцы беларускіх працоўных жанчын:

Ой, Лявоніха, Лявоніха мая!

У цябе палова вёскі — кумаўя.

Знала ты, як запрасіць, пачаставаць,

I дарэчы слова добрае сказаць,

I разважыць, і ў смутку звесяліць,

А часамі — і да сэрца прытуліць.

Ой, Лявоніха, Лявоніха мая!

Дай жа бог табе даўжэйшага жыцця,

Дай на свеце сумным радасна пражыць,

Усіх вакол, як весяліла, весяліць.

Хай ніколі не забуду цябе я.

Ой, Лявоніха, Лявоніха мая!

d-92)

Верш «Лявоніха» сведчыў, што пераасэнсаванне фальк-лорных матываў у паэзіі Багдановіча ішло па лініі грунтоў-нага паглыблення рэалізму ў адлюстраванні народнага характеру, значнага ўзбагачэння фальклорнага вобраза яркі-мі рэалістычна-бытавымі рысамі. Паэт пераадолеў аднаба-ковасць традыцыйнага канфлікту многіх песняў, калі ён абмяжоўваўся толькі супрацьпастаўленнем мужа і жонкі, рашуча адкінуў шматлікія вульгарныя перапрацоўкі народней песні і стварыў такім чынам больш усебаковы, па-ма-стацку завершаны і эмацыянальна пераканаўчы твор.

У той жа час у вершы «Лявоніха» захаваны многія паэ-тычныя асаблівасці «народна-песеннага складу». У аснове рытміка-сінтаксічнай будовы верша ляжаць інтанацыі па-пулярнага беларускага народнага танца «Лявоніхі» — тут захаваны нават яго бурны скокавы тэмп. У выніку перад намі арыгінальны твор, прасякнуты наскрозь духам фальк-лору, яго этыкай і каларытам — ён па праву можа лічыцца адным з лепшых дасягненняў Багдановіча ў галіне творчай апрацоўкі фальклорных матываў.

Характэрна, што нават там, дзе яшчэ выразна перава-жае фальклорная вобразнасць, Багдановіч імкнецца ўнесці свае новыя, арыгінальныя рэалістычныя прыёмы і трактоў-ку. Так, у блізкім па тэме да «Лявоніхі» вершы «Скірпуся» своеасабліва выкарыстана народная тропіка. У аснове твора жартаўлівая песня пра «сілязенька і вутачку». У шклоўскім варыянце яна гучыць так:

Сілязенька, ці ты быў на моры?

Ці відзеў вутачку?

— Чаму я не быў,

Чаму я не відзеў.

Я на беражку сядзеў. ,

(Ш„ I, I, 252)


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 [89] 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100 101 102 103 104 105 106 107 108 109 110 111 112 113