МАКСІМ БАГДАНОВІЧ I НАРОДНАЯ ПАЭЗІЯ

Вось гэтай тэме стыхійнай жыццярадаснасці, услаўлен-ню сілы і прыгажосці .народнага характеру і прысвечап верш «Лявоніха». У яго цэнтры прывабны вобраз сялян-скай жанчыны Лявоніхі. Як вядома, вобраз гэты надзвычан папулярны ў беларускім фальклоры: у этнаграфічных запі-сах Раманава і Шэйна маюцца асобныя вялікія цыклы пе-сень аб Лявонісе. Асноўны іх змест — супрацьпастаўленне шчаслівага дзявоцтва Лявоніхі з цяжкай жаночай доляй пасля замуства. Вось адзін з характэрных варыянтаў Раманава:

Я ў матулькі адна дочачка была,

Як вішанька ў садочку цвіла.

Асталася злому духу мужыку,

Ссушыў мяне, як ліпачку ў духу.

Сушыць, сушыць ды паправіцца,—

Некаму мне маладой пажаліцца.

Багдановіч значна пераасэнсоўвае фальклорны матыў. Развіваючы толькі намечаны ў адным з запісаў Раманава матыў аб прывабнасці і гасціннасці характару Лявоніхі:

А што б гэта за суседка была,

Каб суседу хлеба-солі не дала;

або:

Ты, Лявоніха, Лявоніха мая!

Лявоніха — душа ласкавая

Чаравічкамі палясківая...,

М. Багдановіч значна ўзбагачае фальклорны вобраз новы-мі характэрнымі рысамі:

Ах, Лявоніха, Лявоніха мая!

Спамяну цябе ласкавым словам я,—

Чорны пух тваіх загнутых брывянят,

Вочы яркія, вясёлы іх пагляд,

Спамяну тваю рухавую пастаць,

Спамяну, як ты умела цалаваць.

  (1-92)

Прывабны знешні партрэт простай вясковай жанчыны Лявоніхі дапоўнены выдатнымі .рысамі маральнай чысціні і душэўнага багацця:

Ой, Лявоніха, Лявоніха мая!

Ты пяяла галасней за салаўя,

Ты была заўсёды першай у танку —

I ў «Мяцеліцы», і ў «Юрцы», і ў «Бычку»;

А калі ты жаці станет свой загон,

Аж дзівуецца нядбайліца Лявон.

(1-92)


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 [88] 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100 101 102 103 104 105 106 107 108 109 110 111 112 113