МАКСІМ БАГДАНОВІЧ I НАРОДНАЯ ПАЭЗІЯ

Аднак у вершы «Бяседная» гэты фальклорны матыў ма-дэрнізаваны так, што выступав ў вершы не як штучны, знешні, дэкаратыўны элемент, а, наадварот, сваімі істотнымі сэнсавымі і мастацкімі рысамі арганічна ўключан у паэтыч-ную тканіну верша. Зразумела, што ў фальклорных творах гэтая казка-алегорыя мела самастойны сэнс, аднак у даным выпадку яна ўведзена ў тканіну верша ў якасці ўдалага кам-пазіцыйнага сродку: нечаканая развязка алегарычнай каз-кі стварае ўмовы для натуральнага пераходу да шматзнач-най і трапнай канцоўкі верша:

Ды красна бяседа не узорамі,

А ласкавымі прыгаворамі;

Не ядвабнымі абрусамі,

А ласкавымі прымусамі.

(1—110)

Свабодна падпарадкоўваючы фальклорны матэрыял сваім літаратурна-творчым мэтам, Багдановіч у той жа час прытрымліваўся норм народнай паэтыкі. Вось чаму нельга пагадзіцца з тымі даследчыкамі, якія імкнуліся звесці фаль-кларыстычныя прынцыпы Багдановіча да знешняй стылі-зацыі ці наследавання. Так, напрыклад, У. Дубоўка ў па-мянёным вышэй артыкуле сцвярджаў, што некаторыя «бе-ларускія паэты, грунтуючыся на беспасрэдным вывучэнні народных твораў, рабілі спробы да карыстання народнай рытмікай. Трэба адзнйчыць, што спробы іх не адышлі далека ад стылізавання, а часам, як у некаторых багдановіча-вых творах, і наследавання. Такое наследаванне мы знахо-дзім у яго вершы народнага складу «Бяседная» .

Цыкл вершаў «На ціхім Дунаю» нельга абмежаваць толькі знешняй мастацкай стылізацыяй. Відавочна, што асноўнымі сваімі ідэйнымі і творчымі элементамі ён арганіч-на прымыкае да тых тэм і матываў, што акрэсліліся яшчэ раней у творчасці паэта (цыклы «Згукі бацькаўшчыны», «Старая Беларусь», паэма «Мушка-зелянушка і камарык-насаты тварык» і інш.),— тэмы раскрыцця народнага характеру. У распрацоўцы яе Багдановіч пайшоў значна далей — на першы план вылучаюцца цяпер новыя, дасюль не рас-крытыя праявы народнай псіхалогіі. Усё больш знікаюць уласцівыя раннім лірычным творам Багдановіча рысы пэў-най экзальтаванасці, сентыментальнасці. Абмалёўка пачуц-Цяў чалавека падаецца цяпер у больш характэрных канк-рэтна-жыццёвых праявах: у час працы («Як прыйшла я на ток малаціць»), гасціннай «бяседы» («Бяседная») ці народных гульняў. Усё гэта, бясспрэчна, значна паглыбляла рэалізм вершаў паэта, прыдавала ім большую мастацкую дзейснасць і пераканаўчасць.

I ўсё ж, калі гаварыць аб вышэйшых дасягненнях Багдановіча ў галіне мастацкага фалькларызму на больш спелым этапе яго творчага развіцця, то трэба мець на ўвазе не гэтыя лірычныя вершы-мініятуры. Сапраўдныя поспехі ў адлюстраванні народнага характеру чакалі Багдановіча некалькі пазней, калі пад уплывам непасрэдных жыццёвых нагляданняў ён значна ўзмацняе сацыяльныя матывы сваіх твораў, шырока выкарыстоўваючы для гэтага зноў-такі бататы фальклорны матэрыял.

Яшчэ ў «Апокрыфе» (1913) Багдановіч падкрэсліваў Еыключнае душэўнае багацце простага чалавека, яго сты-хійны жыццёвы аптымізм, тонкі эстэтычны густ. Нягледзя-чы на цяжкія сацыяльныя абставіны, ён не страціў бадзё-расці духу і ў кароткія хвіліны адпачынку ці свята ўмее шчыра весяліцца.

 


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 [87] 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100 101 102 103 104 105 106 107 108 109 110 111 112 113