МАКСІМ БАГДАНОВІЧ I НАРОДНАЯ ПАЭЗІЯ

Затым у фабулу твора надзвычай удала ўплецена каз-ка-алегорыя пра «каршуновы суд»:

Вышывала я ў сем шаўкоў,

Вышывала каршуновы суд.

Ён суды дае — перасуд бярэ:

3 большых птушак — хоць па пёрыйку,

А з драбнейшых — дык і цэлы хвост.

Прыходзіў тут мужык-верабей,

Каршуну ў ногі кланяўся,

На сініцу-цёшчу жаліўся.

Не дамовіў ён скаргі свае,

Як пачаўся і трэск і грук.

Успырхнулі ўсе, злякаўшыся,

Разляцеліся, хто куды здалеў.

Каўка неяк затрымалася,

Ды і тая пахавалася,—

I вузораў не асталася.

(1—110)

У свой час У. Дубоўка ў артыкуле «Рыфма ў белару-скай народнай творчасці» 1 трапна заўважыў, што анала-гічная сцэна вышывання «каршуновага суда» маецца ў народнай песні «А ўзайшоў месяц вышай горада». I сапраўды, канцоўка казкі-алегорыі блізка да фальклорнай крыніцы:

А на тэй жа час ды свякор на двор,

А я малада спужалася, улякнулася;

Залаты кругі памяшаліся,

Белы лебедзі паразляталіся,

А чорны собалі паразбягаліся...


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 [86] 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100 101 102 103 104 105 106 107 108 109 110 111 112 113