МАКСІМ БАГДАНОВІЧ I НАРОДНАЯ ПАЭЗІЯ

У мастацкіх адносінах вершы цыкла «На ціхім Дунаю» вызначаюцца ўзросшым майстэрствам: тут захаваны «дух» народных песень, іх паэтыка, эмацыянальнасць, тут няма і следу той «літаратурнасці», што часам яшчэ адчувалася ў «Згуках бацькаўшчыны». У цыкле адчуваецца глыбокае засваенне фальклорнай паэтыкі, умелае яе спалучэнне з аса-бістымі творчымі схільнасцямі пісьменніка.

Разгледзім толькі адзін з найбольш характэрных і значных у гэтым сэнсе -вершаў — «Бяседная». Верш «Бя-седная», як і іншыя творы памянёнага цыкла, пабудаваны на фальклорнай эмацыянальнасці. У яго аснове зноў жа па-пулярны фальклорны матыў народнай «бяседы» з яе харак-тэрнымі моўнымі зваротамі і рытміка-сінтаксічнай структурам

А чалом, чалом пад акеначкам!

Святы вечар, пад акеначкам!

А ці дома, дома пані гаспадыня?

А няма ў дома, сядзіць у каморы.

Сядзіць у каморы, шыя, вышывая!

А на рукаўцы — сівы галубцы,

Святы вечар, дробныя пташачкі,

Сівы галубцы яе не паляцяць... і г. д.

(Ш., I, I, 65)

Аднак рытмічны лад народнай песні прыстасаваны Баг-дановічам да зусім новай ідэйна-творчай задачы. Верны прынцыпам творчага падыходу да фальклорнага матэрыялу, паэт адкідае зусім наяўныя ў песні, хай сабе і ў нязначнай ступені, абрадава-рэлігійныя элементы і прыдае ёй пад-крэслена бытавы, рэалістычны характар. Паэт аб'ядноўвае малюнак вышывання з песні «Гаспадыні дома» (прыведзе-ны вышэй) і малюнак «перасудаў» з песні «Гаспадару дома» (Ш., I, 1 — 64) і на іх сюжэтнаи аснове разгортвае ка-ларытную сцэну народнай «бяседы» (пагулянкі). У адпа-веднасці з гэтым верш «Бяседная» і пачынаецца з трады-цыйнага запрашэння:

А чалом, чалом, мае госцейкі,

Сабірайцеся на бяседачку,

На бяседачкў ў хату новую,

У хату новую — сасновую,

Ды за столікі кляновыя,

За абрусікі бялёвыя,—

Ой, бялёвыя-саматканыя,

У вузоры вышываныя.

(II—110)


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 [85] 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100 101 102 103 104 105 106 107 108 109 110 111 112 113