МАКСІМ БАГДАНОВІЧ I НАРОДНАЯ ПАЭЗІЯ

У апрацоўцы Багдановіча канцоўка гэтая значна мадэр-нізавана і набліжана да рэальных бытавых умоў жыцця — адлюстраванне падзей пададзена ў духу сялянскай трады-цыі. У тэксце паэмы выключаны персанажы «вялікіх сена-тараў», «ксяндзоў» і «паноў», замест іх уведзены ўлюбёны традыцыйны вобраз «людзей добрых», а заключныя радкі паэмы «ўпрыгожаны,— па словах Багдановіча,— нечака-ным гумарыстычным эпізодам» (II—258):

Людзі добрыя шляхамі мінаюць,

Шапкі нізка здымаюць, пытаюць:

—   «Не іначай,  вяльможны вандроўнік,—

Генерал, ці маёр, ці палкоўнік?»

—   «Не, ляжыць тут камар-камарочак,

У каторага з локаць насочак».

41—79)

Дзякуючы ўмеламу выкарыстанню прыёмаў народнай гумарыстыкі, трагічная па сутнасці канцоўка паэмы ўспры-маецца як дасціпная жартоўная казка-апавяданне. Яна гар-маніруе са ўсёй ідэйна-тэматычнай асновай паэмы і адпавя-дае пануючаму тут настрою жыццярадаснасці і бадзёрасці.

Такім чынам, зыходзячы з сваіх прынцыпаў адбору і выкарыстання фальклорнага матэрыялу, М. Багдановіч стварыў фактычна зусім новы, арыгінальны твор, прасяк-нуты духам народных песень. Твор тэты ідэйна больш скандэнсаваны і па-мастацку завершаны, чым яго фальк-лорныя першакрыніцы,— за кожным яго радком адчу-ваецца натхнёная творчая праца самабытнага майстра-паэта.

Гэтыя прынцыпы творчага падыходу Багдановіча да фальклорных крыніц з яшчэ большай яскравасцю і паўна-той выявіліся ў пазнейшых «вершах беларускага складу», якія былі далучаны да артыкула «Забыты шлях» у якасці непасрэдных узораў народна-песеннага стылю. Сюды адно-сяцца: «Як прыйшла я на ток малаціць», «Хоць і зорачка, ды не вячэрняя», «У Максіма на кашулі вышыты галубкі», «А як смерцю Максіма скаралі» і многа іншых, напісаных пазней і аб'яднаных у вялікім цыкле «На ціхім Дунаю» '.

Цыкл «На ціхім Дунаю» прадаўжае лірычную тэму «Згукаў бацькаўшчыны» (якія, дарэчы, адносяцца да пер-шых крокаў Багдановіча ў галіне засваення народна-песеннага матэрыялу) і пазнейшых твораў «Ой, лясы-бары ды лугі-разлогі», «Мушка-зелянушка і камарык — насаты тва-рык».

У цэнтры ўвагі паэта па-ранейшаму стаіць адлюстра-ванне ўнутранага багацця простых людзей, шчырасць і не-пасрэднасць іх душэўных перажыванняў. Праўда, цяпер тэ-ма кахання асвятляецца ў больш разнастайных і характэр-ных аспектах: то гэта непасрэднае і сарамлівае пачуццё, як у вершы «Як прыйшла я на ток малаціць», то шчырае і ўсхваляванае, як у вершы «Хоць і зорачка, ды не вячэр-няя», то зноў гарэзлівае і бестурботнае, як у тэмперамент-ных прыпеўках «У Максіма на кашулі вышыты галубкі» і г. д.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 [84] 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100 101 102 103 104 105 106 107 108 109 110 111 112 113