МАКСІМ БАГДАНОВІЧ I НАРОДНАЯ ПАЭЗІЯ

Затое сцэна сціплага пахавання камара ў паэме Багда-новіча значна ўзбагачана іншымі істотнымі элементамі. У адрозненне ад лаканічнага фальклорнага двухрадкоўя —

Прыляцелі мушкі з жанушкай,

Сталі па камары галасіці (Ш., I, I, 514) —

тут разгорнуты надзвычай эмацыянальны малюнак плачу жонкі памёршага — мушкі. Увесь урывак прасякнуты дра-матычнымі інтанацыямі народных галашэнняў:

Вы паціху, музыкі, зайграйце,

Маё сэрца ўкрай не ўражайце!

Горка мушка-ўдава галасіла,

Скорай смерці ў бога прасіла:

«Мой мужочак, а мой камарочак,—

Ты падай мне з труны галасочак.

Ах, ніхто над табой не заплача,

Толькі  хмарачка дробнымі дажджамі,

Толькі мушачка горкімі слязамі.

d-79)

З'яўляючыся эмацыянальнай асновай апошняй часткі твора, песня гэтая гучыць рээкім дысанансам вядучым настроям жартаўлівай у цэлым паэмы. Таму ў далейшым Багдановіч змякчае мінорны тон шляхам увядзення шэрагу парадыйных дэталей, узятых зноў-такі з народных песень. У полацкім варыянце заключная частка песні гучыць так:

Ехалі ксяндзы і панове,

Прытым вялікі сенатове,

Пыталіся, што за цела:

Чы князь, чы маёр, чы палкоўнік?

— Hi князь, ні маёр, ні палкоўнік,

Казачэнька старага палку —

Вечны пакой камарэньку.

(Ш., I, I, 514)


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 [83] 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100 101 102 103 104 105 106 107 108 109 110 111 112 113