МАКСІМ БАГДАНОВІЧ I НАРОДНАЯ ПАЭЗІЯ

Падабенства фальклорных і літаратурнага тэкстаў больш чым відавочна. У той жа час нельга не заўважыць той грунтоўнай перапрацоўкі, якой падвергнуў Багдановіч абедзве фальклорныя першакрыніцы: ён не механічна аб-яднаў фальклорныя тэксты ў адзін, а свядома і па-майстэр-ску выкарыстаў іх для здзяйснення сваёй асноўнай літара-турна-мастацкай задачы — стварыць арыгінальны твор на матэрыяле беларускага фальклору.

Цікава прасачыць, наколькі магчыма, гэтыя пераўтва-рэнні Багдановіча па этапах. Як відаць, першыя два радкі страфы ўзяты аўтарам з полацкага варыянта. Аднак тут адкінуты традыцыйны, але неадпаведны сэнсу падзеі выраз «што за грук у цёмным лесе» і заменен прыдатным у рыт-мічным сэнсе словам «у бары». У другім радку ліквідавана непатрэбная тут сінтаксічная інверсія фальклорнага тэкста і заменены неўласцівыя літаратурнай мове злучнік «да» адпаведным «а». У далейшым Багдановіч адкідае не зусім удалыя III i IV радкі полацкага варыянта і аб'ядноўвае за-мест іх больш трапныя і адпаведныя ў сэнсавых адносінах III і IV радкі мінскага варыянта песні. Але і тут зроблены адпаведныя змены і дапрацоўкі. Так, замест неакрэсленага і агульнага «ляцеў» паэт уводзіць трапнае «грымнуў», па-збягае нестылістычных паўтораў («камар» — «ён»), а не-ўласцівы беларускай мове таўталагізм «Расшыб да разбіў» замяняе больш сціслым выразам «I пабіў-паламаў». М. Баг-дановіч рашуча ліквідуе і пэўны рытмічны разнабой фальклорных тэкстаў, устанавіўшы адзін пануючы памер — анапест з дакладнай сумежнай рыфмоўкай. У выніку перад намі зусім новы, арыгінальны і па-мастацку завершаны фрагмент.

Значнай перапрацоўцы падвергнуты і іншыя часткі фальклорных першакрыніц. Верны сваім прынцыпам адбо-ру найбольш каштоўных рэалістычных элементаў народная паэзіі, Багдановіч адкідае тыя месцы, дзе апісанне падзей і абставін не адпавядае рэальным фактам сялянскага побы-ту і пераводзіць іх у больш выразны бытавы, рэалістычны план. Іменна ў такім напрамку перапрацаваў Багдановіч сцэну пахавання камара. Пышнасць пахавання гучыць у фальклорных запісах штучна і непераканаўча:

Палажылі камара пры сценцы,

Чорным аксамітам пакрывалі,

Залатую труну выбівалі,

Муравану яму муравалі,

Залажылі камару шэсць коні,

Палажылі камару на нары,

Павязлі камара да ямы.

(Ш., I, I, 514)

У паэме адпаведнае месца пададзена больш блізка да сялянскага абраду пахавання, тут значна менш штучнага бляску багатай панскай цырымонй:

Цеслі дошкі з дубоў пілавалі,

Габлявалі, труну змайстравалі,

Усю чырвонай кітайкай аббілі,

Йстужкай чорнай з краёў адтачылі.

Гэй, кладуць камара ў дамавіну,

Сазываюць сяброў і радзіну.

(1—78, 79)


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 [82] 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100 101 102 103 104 105 106 107 108 109 110 111 112 113