МАКСІМ БАГДАНОВІЧ I НАРОДНАЯ ПАЭЗІЯ

У найбольшай стылістычнай блізкасці да фальклорных крыніц знаходзіцца заключная частка паэмы. Тут знойдзем не толькі блізкія месцы, але нават тэкстуальныя супадзенні. Дастаткова, напрыклад, супаставіць пачатак гэтай часткі з адпаведнымі песнямі з цыкла «Жаніцьба і смерць камара», каб пераканацца ў гэтым. Такія абставіны і далі повад для сцверджанняў аб тым, што пры апрацоўцы гэтага раз-дзела Багдановіч не пайшоў далей звычайнай кантамінацыі, г. зн. механічнага аб'яднання двух або некалькіх гатовых фальклорных тэкстаў. Сапраўды, калі параўнаць пачатак гэтай часткі паэмы з некаторымі фальклорнымі варыянтамі, то на першы погляд можа здавацца, што перад намі звы-чайнае запазычанне:

а)  урывак з полацкага варыянта запісаў П. В. Шэйна:

Што за шум, што за грук у цёмным лесе?

Да зваліўся камар з дубочку,

Пабіў свае вялікія косці На дробныя крошкі.

(Ш., I, I, 514)

 

б)  урывак з мінскага варыянта:

Гдзе ўзяліся ў лесі сільныя ветры,

Скінулі камара з дубочку.

Ляцеў да камар з высакосці,

Расшыб да разбіў свае косці.

У перапрацоўцы Багдановіча малюнак гібелі камара па-даецца так:

—   Што за шум у бары ўчыніўся?

—   А камарык там з дуба зваліўся.

Грымнуў ён на зямлю з высакосці

I пабіў-паламаў сабе косці.

(1-78)


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 [81] 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100 101 102 103 104 105 106 107 108 109 110 111 112 113