МАКСІМ БАГДАНОВІЧ I НАРОДНАЯ ПАЭЗІЯ

У далейшым самая песня-жальба камара, якая выяў-ляецца зазвычай у жартаўлівых песнях праз апісанне чыста знешніх паводзін і жэстаў, як напрыклад:

Паляцеў камар у чыста поле,

Сеў сабе камар на дубочку,

Спусціў да ножкі ў каранёчку,

Палажыў галовачку ў лісточку (Ш., I, I, 513),— 

разгорнута Багдановічам у глыбокую псіхалагічна-дзейсную сцэну:

Паляцеў ён плакацца

У лясок,

Сеў на дуб зялёненькі

Пад лісток.

Пахіліў  галовачку,

Уздыхнуў,

Песню сумна, жудасна

Зацягнуў:

«Выйду ў поле ды разважу тое гора,

Гэй, гаротнае, маркотнае!

Ты шырока, мае полейка,

Ад кусточка да кусточка разлягаешся,

Ты глыбока, сэрца, краешся...» і г. д.

(1-78)

Як відаць, перапрацоўка фальклорнага матэрыялу ішла па некалькіх лініях. Па-першае, Багдановіч значна ўзбага-ціў сэнсава-эмацыянальны змест твора, уводзячы паслядоў-на новыя фабульныя элементы і лірычныя звароты, насы-чаючы тэкст шматлікімі эмацыянальнымі эпітэтамі, клічнікамі, запытаннямі і іншымі сродкамі эмацыянальнага падкрэслівання. Па-другое — ён ліквідуе непатрэбныя паў-тарэнні і моўна-стылістычныя недакладнасці фальклорных запісаў («камарычак», «спусціў ножкі ў каранёчку», «па-лажыў галовачку ў лісточку» і інш.). Па-трэцяе — у параў-нанні з фальклорнымі запісамі Шэйна значна ўпарадкавана рытмічная сістэма верша і прыведзена ў поўную адпавед-насць з традыцыйнымі нормамі народна-песеннай паэтыкі. У першай песні камара («Як я з гэтай жонкаю») чаргуюцца 7- і З-складовыя радкі з двума моцнымі націскамі, у другой («Выйду я ў поле») — рытміка песні набліжаецца да сказа-вай напеўнасці. У выніку перад намі зусім арыгінальны паэтычны малюнак, поўны шчырага пачуцця і народнага каларыту.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 [80] 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100 101 102 103 104 105 106 107 108 109 110 111 112 113