МАКСІМ БАГДАНОВІЧ I НАРОДНАЯ ПАЭЗІЯ

Найбольш грунтоўна і ўсебакова падышоў да асвятлен-ня некаторых пытанняў мастацкага фалькларызму Багда-новіча праф. I. I. Замоцін. У сваім цікавым «Крытыка- бія-графічным нарысе» ён зрабіў шэраг грунтоўных наглядан-няў, асабліва там, дзе непасрэдна закранае ідэйна-эстэтыч-ныя вартасці асобных твораў паэта.  Аднак   некаторыя зыходныя палажэнні артыкула праф. I. I. Замоціна выклі-каюць сур'ёзныя пярэчанні. Так, напрыклад, зусім непрый-мальнымі з яўляюцца вывады даследчыка адносна вытокаў творчасці паэта і яго ранніх фалькларыстычных захаплен-няў. «Найбольшы ўплыў,— пісаў праф. Замоцін,— мог мець на паэта бацька. Уласна, ён пры дапамозе сваіх вусных гу-тарак на народна-паэтычныя тэмы і сваіх запісаў фальклор-нага матэрыялу, атрыманых ім сваім парадкам ад свае баб-кі (паэтавае прабабкі) P. К. Асьмак, перадаваў свайму сыну канкрэтную спадчыну ў выглядзе твораў народнай творча-сці, народна-паэтычных тэм і матываў міфалагічнага зместу, народна-паэтычных вобразаў, сымбаляў, параўнанняў  ды іншых спосабаў народна-паэтычнага стылю»  (II—LVIII). Тут праявілася найбольш яскрава заганнасць усёй вульга-рызатарскай біёлага-спадчыннай метадалогіі Сен-Бёвэ, якая знайшла ў 20-я гады некаторае распаўсюджанне ў літара-туразнаўстве   і якой,  на   жаль,   аддаў   пэўную   даніну праф. Замоцін. Усё гэта звужае часам каштоўнасць некаторых даследчых вывадаў праф. Замоціна — і яны патрабу-юць да сябе крытычных адносін.

Пры асвятленні вытокаў ранняга фалькларызму Максі-ма Багдановіча, на наш погляд, неабходна ўлічваць, па менціай меры, некалькі істотных абставін. Перш за ўсё вытокі гэтыя нельга выводзіць за межы тых творчых прынцыпаў і задач, што паставіў паэт ужо ў першых сваіх, ва многім праграмных творах — «Музыка» і «Мае песні». Можна тут гаварыць яшчэ аб недастатковай ступені мастацкай рэалі-зацыі гэтых прынцыпаў, аднак відавочна, што яна (рэалі-зацыя) праходзіла іменна ў напрамку рэалізму і народнасці. I хаця глыбокая зацікаўленасць паэта да фальклору ў ран-нія гады і спалучалася часам з некаторай доляй «суб'екты-вісцкага ўспрыймання жыцця» яна, на наш погляд, у асно-ве сваей нясе здаровыя задаткі будучай рэалістычнай канц'эпцыі фальклору, перадусім у сэнсе глыбокага ўсведам-лення неабходнасці творчых узаемаадносін фальклору і лі-таратуры. А гэта надзвычай важна: тут якраз трэба ба-чыць уплыў перадавых традыцый рускай і сусветнай літаратур, якія так шырока ўспрымаў малады Багдановіч. Праўда, само разумение гэтага збліжэння на даным этапе носіць яшчэ няспелы, неакрэслены да канца, ва многім супярэчлівы характар. Не віна, а бяда паэта ў тым, што ён, пазбаўлены непасрэдных кантактаў з жыццём свайго народа і яго вусна-паэтычнай творчасцю, не здолеў адразу ж адчуць найбольш плённыя і вядучыя тэндэнцыі ў развіцці і бытаванні беларускага фальклору — інтэнсіўнае развіццё жанраў народнай сатыры, рэвалюцыйнай песні, прыказак і т. п. і адміранне старажытнай народнай міфалогіі, леген-даў, павер'яў.

У той жа час удумлівы юнак Багдановіч не мог не адчуць на сабе плённага ўздзеяння характэрных літаратурна-грамадскіх працэсаў, што інтэнсіўна адбываліся ў тагачас-най рускай і беларускай літаратурах.

Як вядома,  развіццё  беларускай  літаратуры  пачатку XX ст., настойлівыя пошукі новых шляхоў яе далейшага ідэйна-мастацкага росту — усё гэта непазбежна вяло да шырокага выкарыстання паэтычных скарбаў фальклору. Гэтага асабліва патрабавалі новыя ўмовы гістарычнага раз-віцця беларускай нацыянальнай культуры, калі ўзмацненне нацыянальна-вызваленчага руху вылучыла шэраг неадклад-ных задач. Сярод іх задача першаступеннай важнасці — узмацненне выхаваўчай ролі літаратуры не толькі шляхам адпаведнага напаўнення яе актуальным палітычным зме-стам, але і шляхам грунтоўнага ўдасканалення яе нацыянальнай мастацкай формы, г. зн. развіццё літаратуры па шляху арганічнай народнасці.

Чым жа ў такім выпадку, нягледзячы на такія, здава-лася б, спрыяльныя ўмовы для творчага росту, можна тлумачыць выразнае захапленне «міфалагізмам» у цэлай серыі пераважна пейзажных вершаў Багдановіча? Можа гэта сапраўды вынік сімвалістычнай міфатворчасці, якая ў той час знаходзіла значнае пашырэнне сярод некаторых пісьменнікаў?


1 2 3 4 5 6 7 [8] 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100 101 102 103 104 105 106 107 108 109 110 111 112 113