МАКСІМ БАГДАНОВІЧ I НАРОДНАЯ ПАЭЗІЯ

Гэты лаканічны куплет-дыялог народнай песні разгор-нуты ў паэме ў асобны раздзел, прысвечаны паказу рас-чаравання нешчаслівага камара. У адпаведнасці са зместам тут паслаблены гумарыстычныя элементы, яны саступаюць месца лірыка-драматычным інтанацыям. Шляхам узмацнен-ня рэалістычных элементаў Багдановіч на першае месца вы-лучае тыя маральна-этычныя праблемы, што толькі намеча-ны ў некаторых фальклорных песнях — бестурботная і ля-нівая мушка-жонка даводзіць да адчаю мужа-камара. У адрозненне ад фальклорных твораў у паэме Багдановіча матыў гэты псіхалагічна больш абгрунтаваны і па-мастацку разгорнуты:

Абляцелі кветачкі

Не ў пару.

Невясёла шэраму

Камару.

Як пачаў ён параю

3 мушкай жыць —

Давялося беднаму

Патужыць.

Не ўмее мушачка

Працаваць,

Толькі ўмее. з хлопцамі

Жартаваць;

Ані выткаць кросенкі,

Ані шыць,

Ані стравы хораша

Наварыць.

(1-78)


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 [79] 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100 101 102 103 104 105 106 107 108 109 110 111 112 113