МАКСІМ БАГДАНОВІЧ I НАРОДНАЯ ПАЭЗІЯ

Як відаць, у Багдановіча больш удала і дэталёва абры-саваны дзеючыя асобы ў гэтай сцэне — іх знешнасць і характэрныя рысы паводзін трапна адпавядаюць агульнай жартаўлівай настраёвасці. Значна ўзбагачаны ў параўнан-ні з фальклорнымі крыніцамі і розныя сюжэтныя сітуацыі У паэме, асабліва гумарыстычныя: тут і малюнкі тэмпера-ментных танцаў з дасціпнымі прыпеўкамі, тут і апісанне непазбежных у такіх выпадках ахвяр празмернага ўжыван-ня вясельных пачастункаў, тут, нарэшце, і каларытнае апісанне бяскрыўдных жаночых перасудаў. Увесь малюнак вясельнай пагулянкі прасякнуты духам народнай жывасці і гумару.

Пануючаму аптымістычнаму настрою твора падпарад-кавана і паэтычная інструментоўка гэтай часткі паэмы: усю-ды адчуваецца майстэрская кандэнсацыя разнастайных вы-яўленчых сродкаў (метафорыка мовы, сістэма эпітэтаў, ба-гацце дзеяслоўных форм, якія прыдаюць дзеянню шпаркі, імклівы тэмп і інш.), удалая, адпаведная зместу рытміка-сінтаксічная структура — перавага трохнаціскных, анапес-тычнага характеру памераў з дакладнай рыфмоўкай. Вык-лючэнне становяць толькі ўстаўныя прыпеўкі, «Камары ска-каць выракаюцца...» і «Ускланяюся татачцы...», дзе рытм бліжэй да дактылічнага.

М. Багдановіч адчувае поўную творчую свабоду, калі звяртаецца да фальклорнага матэрыялу і кіруецца толькі адным — па-мастацку адлюстраваць характэрныя праявы народных звычаяў і побыту. Зразумела, што адны толькі фальклорныя крыніцы не маглі задаволіць паэта, важную ролю тут адыгралі асабісты вопыт паэта, яго жыццёвыя на-гляданні і ўражанні — без канкрэтнага ведання народных звычаяў і быту немагчыма было б даць гэтыя малюнкі з такой паўнатой і яскравасцю.

Больш дакладна прытрымліваецца Багдановіч фальклор-ных крыніц у IV і V частках паэмы, хаця і тут ён застаўся арыгінальным і самабытным мастаком. У аснове IV часткі паэмы «Мушка-зелянушка і камарык — насаты тварык» матыў, які выразна паўтараецца ў шматлікіх фальклорных варыянтах песень аб «Жаніцьбе і смерці камара». Найбольш характэрны з іх — магілёўскі варыянт:

Што мушка за нявеста?

А не ўмееш ні ткаці, ні прасці.

— Я умею па полі лятаці,

3 гарлачыкаў смятанку збіраці.

(Ш.. I. I, 515)


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 [78] 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100 101 102 103 104 105 106 107 108 109 110 111 112 113