МАКСІМ БАГДАНОВІЧ I НАРОДНАЯ ПАЭЗІЯ

Тонка прыкмячаючы асобныя характэрныя дзталі на-роднага побыту, паэт надзвычай трапна і маляўніча перадае іх праз паводзіны шматлікіх дзеючых персанажаў. Добрым узорам у гэтым сэнсе маглі з'явіцца тут жартоўныя народ-ныя песні з цыкла «Вяселле вераб'я». Так, у фальклорных запісах П. В. Шэйна маецца наступная жартоўная сцэна:

Як зайгралі музыканты,

Ударылі ў барабаны,

Снігірыца ў варганіцу,

А варона ў гармону... і г. д.

(LLL, I, I, 521).

Гэты ж малюнак у паэме Багдановіча набыў значна большую яркасць і каларытнасць:

А як сыпнулі-урэзалі музыкі,

Дык узняўся разам гоман там вялікі.

Чмель пузаты на басолі гучна грае,

А на йскрыпцы ёмка пчолка падсякае.

I знайшоўся мушанёнак нейкі малы,

Што званіў-такі не кепска у цымбалы,

Лоўка конікі ў скоках выціналі,

У тару стрыбалі, звонка падпявалі:

«Камары скакаць

Выракаюцца:

Ногі доўгія — Паламаюцца».

Гэтак скачуць — хто патроху, хто памногу.

Нейкі конік адтаптаў чмялісе ногу.

Госці спорна п'юць-ядуць ды размаўляюць.

А музыкі граюць, дыхту заўдаваюць.

Умела муха на вяселле запрашаці,

Ды над тое лепей ўмела частаваці.

Усяго стаяла досыць для гасціны:

Нават мёд быў і чмяліны і пчаліны.

Хрушч вялізны так гарэлкі  насмактаўся,

Што зваліўся ды ў куточку высыпаўся.

Восы ў шатах чорных з жоўтымі стракамі

Проста елі мушку злоснымі вачамі.

А яна ля мужа скромненька сядзела

I зялёненькай спаднічкай зіхацела.

Мураўёўна нізка звесіла галоўку,

Бо занадта зацягнулася ў шнуроўку.

Ды як скрыкнула, як ахнула раптоўна:

У кроплі дожджыка танула мураўёўна.

Усё сцямнела, кроплі шпарка застукалі,

У дупло, дзе мушка жыла, пападалі.

Пахаваліся ўсе госці ў куточкі:

Так спынілася вяселле сярод ночкі.

(1-76)


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 [77] 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100 101 102 103 104 105 106 107 108 109 110 111 112 113