МАКСІМ БАГДАНОВІЧ I НАРОДНАЯ ПАЭЗІЯ

Цэнтральнае месца ў паэме займае апісанне вяселля. У яго аснове зноў жа фальклорныя крыніцы. Аднак увя-дзенне аўтарам шматлікіх новых абрадавых, бытавых і псі-халагічных сцэн прыдало ўсяму малюнку большую ў параў-нанні з фальклорнымі творамі сюжэтную паслядоўнасць і адпаведны эмацыянальны каларыт. У той час, як у народных жартаўлівых песнях аб жаніцьбе вераб'я асноўная ўва-га сканцэнтравана вакол камічных сітуацый вясельнай nary-лянкі, Багдановіч асноўную ўвагу аддае паказу характэрных бытавых і псіхалагічных дэталей народнага побыту. Так, апісанне вясельнага абраду, згодна з традыцыяй, пачынаец-ца ў паэме з цырымоніі адзявання вянка і прачулых раз-вітальных песень нявесты:

 

Як вянок на муху свацейкі надзелі,

Усе навокала аж вочы праглядзелі.

А калі бацькам журылася дзяўчына,

Аж заплакала жаноцкая радзіна:

«Ускланяюся татачцы і матачцы,

Калі ўжо апрыкрыла ім у хатачцы.

I чаму ж вы мяне гадавалі

Ды ў чужую сямейку аддалі?»

(1-75)

Чулы да народнай паэзіі, М. Багдановіч здолеў даволі дакладна захавац> характерный інтанацыі развітальных вясельных песень, вытрыманых звычайна ў духу старажыт-ных заплачак. Рэзка мяняецца тон апавядання там, дзе гэта патрабуе новы змест ці падзеі. Так, звязаныя з цыры-моніяй «дарэння» вясельныя прыпеўкі «найстаршай баярач-кі чмяліхі» носяць адпаведны моманту жартаўліва-парадый-ны характар:

Ой, багаты баяры, багаты,

Ды забыліся ўзяць грашаняты,

Хоць не шмат грашанят яны маюць,

Дык затое свой гонар трымаюць:

Хто капейку дае — грыўняй ліча яе,

А хто грыўню паклаў — што рубля дараваў.

(1-75)


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 [76] 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100 101 102 103 104 105 106 107 108 109 110 111 112 113