МАКСІМ БАГДАНОВІЧ I НАРОДНАЯ ПАЭЗІЯ

Праўда, жанр жартаўлівай паэмы не дазваляў паэту разгарнуць малюнкі народных звычаяў ва ўсёй іх шырыні і значнасці, аднак там, дзе гэта мэтазгодна, ён імкнецца максімальна напоўніць твор бытавым матэрыялам, захоў-ваючы агульны жартаўлівы тон. Іменна ў такім плане апра-цаваны другі раздзел паэмы, прысвечаны апісанню сва-таўства і заручын камара. У фальклорных крыніцах адпавед-нае месца пададзена вельмі бегла. Асноўная ўвага засяро-джана тут на абмалёўцы «багаццяў» жаніха і падрыхтоўцы да пышнага вяселля. Вось адзін з найбольш распаўсю-джаных варыянтаў народнай песні аб падрыхтоўцы вераб'я да вяселля (Случчына):

 

Да задумаў пан верабей

Хуценька жаніцца,

Смачных рэчаў скаштаваці

I віна напіцца.

Скочыў шчыгал на месца

Коньмі варанымі,

Накупаваў, чаго трэба,

Плаціў залатымі,

Ды вытраціў мяшок грошай

Ды назад вярнуўся!

(Ш.,- I, I, 523)

 

Прытрымліваючыся прынцыпаў творчага выкарыстан-ня фальклорнага матэрыялу, Багдановіч ачышчае яго ад неўласцівых дамешак і асноўную ўвагу канцэнтруе вакол адлюстравання тых сцэн і эпізодаў, у якіх найбольш поўна і каларытна праявілася маральная прыгажосць і душэўнае багацце простага чалавека. Багдановіч скупа, але паслядоў-на ўводзіць шэраг найбольш характэрных момантаў народнай цырымоніі сватання, падкрэслівае прыгажосць народ-ных звычаяў, шырока выкарыстоўвае тыповыя фальклор-НЬія іншасказальныя формулы («Мы — стральцы, шукаем куніцу, не куніцу, а дзявіцу», I—74), традыцыйныя зваро-ты («Ці Да смаку наш госць багаты? — запытайце ў мамы і таты», I—74), сімвалічныя сцэны (падарунак ручніка як згода нявесты) і інш. Пасля традыцыйнай аб'явы «У ня-дзелю будзе вяселле» (I—74), што з'яўляецца аўтарскай перафразіроўкай вядомага вясельнага выслоўя, пачынаюцца тэмпераментныя «скокі» пад вясёлыя прыпеўкі і музыку.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 [75] 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100 101 102 103 104 105 106 107 108 109 110 111 112 113