МАКСІМ БАГДАНОВІЧ I НАРОДНАЯ ПАЭЗІЯ

Па свайму зместу і інтанацыях зачын гэты надзвычай блізкі да беларускіх народных песень, сюды нават цалкам уведзены ўрывак з прыпевак «Таўкачыкі». I ўсё ж у аснове зачыну арыгінальная аўтарская задума: фантастычную, смяшлівую гісторыю пра камара, характэрную для фальк-дорных варыянтаў, ён дапаўняе рэалістычнымі элементами У выніку істотна пашыраецца мастацкая роля> экспазіцыі, якая з'яўляецца адначасова і натуральным сэнсава-эма-цыянальным пераходам да наступных частак твора.

Увядзенне арыгінальнага зачыну-ўступу прыдало паэме большую паслядоўнасць у параўнанні з адпаведным месцам народных песень, дзе яно гучыць даволі глуха і невыразна:

Да ляцелі пчолкі раявыя, Да спаткалі рабятушкі маладыя: Да камар з мушкай пажаніўся, Да ў зялёным лесе пасяліўся.

(Ш., I. I, 513)

Кампазіцыйнай завязкай паэмы з'яўляецца песня-жаль-ба мушкі, якая сумуе ў адзіноцтве:

Ой, чаму ж ды не судзілася мне долі,

Што мяне і не сваталі ніколі?

А пасагу прабагатага я маю:

Куст шыпшыны ад краю і да краю,

Шчэлка ў яблыні — пры ветры каб хавацца,

Лісць альховы — на ночку пакрывацца і г. д.

(П-73)

Жальбы мушкі пададзены ў чыста песенным стылі, пэў-ную аналогию да яе можна знайсці ў запісах Шэйна аб «Жа-ніцьбе вераб'я», дзе вераб'іха-нявеста, падобна мушцы, вы-хваляецца сваім «багатым» пасагам. Аднак у перапрацоўцы Ьагдановіча гэтае месца набывае некалькі іншае гучан-не. Захоўваючы толькі паэтычную інструментоўку народнага твора, аўтар у адпаведнасці з ідэйна-творчай задумай прьікметна паслабіў архаічныя рытуальныя элементы абра-Давай паэзіі і перавёў іх у больш бытавы, рэалістычны план. Паслабляючы ўмоўна-абрадавыя, неадпавядаючыя фактам штодзённых бытавых абставін элементы народных песень, Багдановіч у той жа час шырока ўводзіць усё тое жыццёвае і характэрнае, што захавалася ў побыце народа і сведчыць аб яго духоўным багацці і прыгажосці.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 [74] 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100 101 102 103 104 105 106 107 108 109 110 111 112 113