МАКСІМ БАГДАНОВІЧ I НАРОДНАЯ ПАЭЗІЯ

Усё гэта патрабавала ад Багдановіча значнай перабудо-вы фабулы фальклорных першакрыніц. Калі ў жартаўлі-вых народных песнях аб «Жаніцьбе і смерці камара» (маецца на ўвазе варыянт шэйнаўскага запісу, як най-больш блізкага да зместу паэмы) асноўны ідэйна-сэнсавы націск зроблены на эпізодах расчаравання камара і яго трагічнай гібелі, то ў паэме, як адзначае Л. Сагараў, ураў-наважаны два асноўныя сюжэтныя моманты 1 — жаніцьба і смерць. У адпаведнасці з гэтым у паэму ўключаны зусім новыя сцэны і малюнкі — песня-жальба мушкі, сваты, зару-чыны і само вяселле камарыка. Пэўную аналогію гэтым новым сцэнам можна знайсці зноў у тых жа «Матэрыялах...» Шэйна, дзе маюцца асобныя цыклы жартаўлівых песень аб «Вяселлі шчыгліка», «Вяселлі вераб'я», «Птушках на вясел-лі Bepa6JH» і іншыя. Жанравая блізкасць, нават тэкставыя падабенствы асобных месц паэмы Багдановіча да народных песень сведчаць, што паэт шырока і плённа карыстаўся фальклорнымі першакрыніцамі. Пашырэнне і ўраўнаважан-не сюжэтна-кампазіцыйных кампанентаў значна ўзмацніла ідэйную мэтанакіраванасць твора, прыдало яму адзінства і паслядоўнасць.


У сваю чаргу, грунтоўная перапрацоўка фальклорных 

матэрыялаў значна адбілася на жанравых асаблівасцях паэмы. У той час, як у народных лірычных песнях жартаў-лівы тон толькі намечан, што было абумоўлена самім зме-стам твораў (апісанне смерці і пахавання камара), то ў паэ-ме Багдановіча, дзякуючы ўвядзенню шматлікіх новых бы-тавых сцэн і малюнкаў (сватанне, вясельны nip і інш.), камічныя элементы значна ўзмоцнены і дасягаюць часам высокага эфекту. М. Багдановіча заўсёды захапляла фальк-лорная манера выяўлення народнага характару, «поўная нейкага стыхійнага дабрадушша, адзначаная часам такой жа дабрадушнай хітрасцю або ўпрыгожаная нечаканым гу-марыстычным эпізодам» (II—258).

Іменна ў такім плане і пададзена адлюстраванне падзей у творы: свядома прыўзнімаючы ўрачыстасць інтанацын і адносячы іх да камічных сцэн і сітуацый, паэт стварае адпаведны фальклорнай першакрыніцы настрой дабрадушнай жартаўлівасці.

Якімі ж канкрэтнымі шляхамі ішоў М. Багдановіч да здзяйснення сваёй творчай задумы — стварыць жартоўную паэму на фальклорнай аснове?

Уся паэма «Мушка-зелянушка і камарык — насаты тва-рык» складаецца з пяці частак і своеасаблівага зачыну:

Блізка рэчкі Самацечкі камары таўкуцца,

I «таўкачыкі» спяваюць і у скокі тнуцца:

«Гэй, гоп, таўкачыкі,

Гэй, гоп, асінавы,

Ды работы Максімавы...» А Максім ляжыць на траўцы, сонна пазірае, Камарок за камарочкам да яго шыбае, I пясняр з усіх найлепшы ўжо звініць ля вуха, Як камарыка няўмысне загубіла муха.

(1-73)


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 [73] 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100 101 102 103 104 105 106 107 108 109 110 111 112 113