МАКСІМ БАГДАНОВІЧ I НАРОДНАЯ ПАЭЗІЯ

Кампазіцыйна верш «Ой, лясы-бары ды лугі-разлогі!» пабудаваны па ўзору мнагачленнага фальклорнага паралеліз-му, «які развіўся з двухчленнага шляхам аднабаковага на-каплення паралеляў, узятых... не з аднаго аб'екта, а з не-калькіх падобных» '. Фальклорны стыль верша праяўляец-ца і ва ўсёй, надзвычай прадуманай і закончанай лексічнай сістэме, рытміка-сінтаксічнай структуры, рэгуліроўцы рыф-мы і іншых элементах паэтычнай інструментоўкі. Усё гэта прыдае вершу Багдановіча ідэйна-мастацкую маналітнасць, узмацняе яго псіхалагічную пераканаўчасць, па-мастацку аб-грунтоўвае асноўную паэтычную думку твора.

Прынцып свабодных творчых адносін да фальклорнага матэрыялу лёг у аснову першых спроб Багдановіча і ў галі-не эпічнага жанру. У падзагалоўку да паэмы «Мушка-зеля-нушка і камарык — насаты тварык» (1915) аўтар адзна-чаў: «Вельмі жаласная гісторыя, выкладзеная згодна з праўдай беларускім вершам». Аднак блізкасць паэмы да фальклорных крыніц не толькі ў фармальна-паэтычных ці знешніх асаблівасцях — яна ўсімі сваімі ідэйна-эстэтычны-мі вартасцямі арганічна звязана з народнымі творамі, пра-сякнута іх «народным духам». У той жа час паэма «Мушка-зелянушка і камарык — насаты тварык» — зусім арыгі-нальны і самабытны мастацкі твор: ён носіць яскравы адбітак характэрных своеасаблівасцей творчай індывіду-альнасці паэта. На матэрыяле паэмы не цяжка вызначыць тыя метады выкарыстання фальклору, якімі карыстаўся М. Багдановіч пры здзяйсненні сваіх творчых задум на гэ-тым заключным этапе сваей літаратурнай дзейнасці.

Як вядома, у аснове паэмы «Мушка-зелянушка і камарык — насаты тварык» ляжыць распаўсюджаны ў народных беларускіх песнях жартаўлівы матыў аб няўдалай жаніцьбе камара. Матыў гэты сустракаем і ў зборніку Я.  Чачота «Песні сялян з-пад Нёмана і Дзвіны», і ў «Беларускім збор-ніку» Е. Р. Раманава (вып. VII, 1910), і, нарэшце, у «Ма-тэрыялах да вывучэння быту і мовы рускага насельніцтва Паўночна-Заходняга краю» П. В. Шэйна, дзе нават маецца асобны цыкл песень «Жаніцьба і смерць камара». Ва ўсіх гэтых   жартаўлівых песнях  вар'іруецца адзін і той жа ўстойлівы матыў; легкадумная спадарожніца камара — мушка пасля замуства аказалася нікчэмнай гаспадыняй — яна не ўмее «ні прасці, ні ткаці», а толькі «з гарлачыкаў смя-танку   збіраці» '.   Расчараваны безгаспадарнасцю мушкі-жонкі, камар ляціць у «чыста"е поле», дзе жаліцца на свой гаротны лес. Але нечакана падуў моцны  вецер — камар зваліўся з дуба і забіўся насмерць. Прыбітая няшчасцем мушка зрабіла пышнае пахаванне свайму мужу: на яго ма-гіле насыпан вялізны курган.

Захапіўшыся паэтычнай прыгажосцю гэтай нескладанай народнай песні, Багдановіч імкнецца выкарыстаць яе для сваіх уласных творчых мэт. Перадусім у адпаведнасці з ідэйнай задумай паэт рашуча адкідае неўласцівыя фаль-клору элементы сентыментальнасці, пэўнай сюжэтнай рых-ласці і ўзбагачае народны матыў новым, рэалістычным зме-стам. Адчуваючы скрытыя тут багатыя жанравыя магчы-масці, Багдановіч шырока ўводзіць зусім новыя, дскравыя малюнкі народнага побыту і звычаяў.

Тэма паказу народнага жыцця знаходзіць у паэме свое-асаблівае асвятленне — яна трактуецца цяпер не ў вузка-інтымным плане, як гэта было ў «Згуках бацькаўшчыны» ці навагу вершы «Ой, лясы-бары ды лугі-разлогі!», а пера-важна ў маральным плане. Так, з пазіцый народнай этыкі зьіходзіў Багдановіч, калі ўвесь канфлікт твора грунтаваў на думцы, што праца непарыўна звязана з уяўленнямі аб добрым і прыгожым — яна неадлучна ад жыцця чалавека, без яе жыць нельга. Жыццё і праца — сінонімы паўнацэн-насці чалавека, яны выклікаюць у народнай свядомасці па-чуццё маральнага здавальнення. Асвятленне асноўнай ма-ральнай праблемы ў паэме пададзена на фоне каларытных бытавых і абрадавых сцэн, дзе даволі поўна і яскрава вы-яўляюцца рысы асноўных персанажаў.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 [72] 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100 101 102 103 104 105 106 107 108 109 110 111 112 113