МАКСІМ БАГДАНОВІЧ I НАРОДНАЯ ПАЭЗІЯ

Аднак у далейшым мастацкая функцыя вобраза «сця-жынкі» не абмяжоўваецца толькі традыцыйным супастаў-леннем адпаведных з'яў у галіне прыроды і чалавечых пера-жыванняў. Імкнучыся ўзмацніць псіхалагічную дзейснасць паралелізму, Багдановіч ліквідуе пэўную незакончанасць і недагаворанасць гэтага двучлена і прыдае яму новыя сэн-сава-эмацыянальныя адценні. У далейшым гэты традыцый-на-песенны вобраз «сцяжынкі» вар'іруецца так, што ства-раецца надзвычай выразнае і пластычнае адчуванне шчырай споведзі, свайго роду цэлай «любоўнай гісторыі» аб дарагім і беззваротным.

Каб яшчэ паўней выявіць адчуванне непаўторнасці пер-шага кахання, Багдановіч зноў жа ўводзіць сугучныя тэме фальклорныя вобразы і асацыяцыі. Яго захапляюць сваёй эмацыянальнай выразнасцю такія народна-песенныя вобразы, як «трава-мурава», «крынічанька», «птушка-пяюшка» і інш. Аднак, каб не парушаць кампазіцыйнай маналіт-насці, аўтар уводзіць гэтыя вобразы не па ўсталяванай схеме т. зв. паступовага «накаплення», а ўключае іх пасля-доўна ў сюжэтную канву верша:

Я вазьму — ізноў па ёй пахаджу,

Я ізноў на сцяжынку пагляджу.

А на ёй ўжо трава-мурава;

Усцяж крушыннік. разрастаецца,

Над дарогай галлём навісаецца:

Hi праходу, ні праезду няма.

3-пад крушынніку крынічка цячэ

I гняздзечка зыбаецца ў ім.

Ад таго і зыбаецца,

Што там птушка-пяюшка эаліваецца...

(1-85)

Нягледзячы на адносна значнае месца пейзажнай зама-лёўкі, яна не адыгрывае тут якой-небудзь самастойнай ролі. Багдановіч, такім чынам, не выходзіць за межы народна-паэтычнай стылістыкі:  вобразы-паралелі «трава-мурава», «крынічанька» і «крушыннік» ужыты тут у дапаможных мэтах — у супастаўленні з перажываннямі лірычнага пер-санажа яны толькі падкрэсліваюць пануючы настрой глы-біні і беззваротнасці вялікага пачуцця.  Гэтае адчуванне яшчэ больш узмацняецца ў заключнай страфе:

Ты не будзеш, крынічанька,

Ад разводдзя свайго ўвясну паўней;

I палюбіш, дзяўчынанька,

Ды не так, як любіла ты даўней!

(1-85)

Такая канцоўка арганічна вынікае са ўсёй ідэйна-ма-стацкай канцэпцыі твора і прыдае яму характар сюжэтна-кампазіцыйнай закончанасці.

Як бачым, асаблівасцю творчага выкарыстання Багдановічам фальклорнага матэрыялу з'яўляецца тое, што, за-свайваючы характэрныя сродкі і прыёмы народнай паэтыкі, ён не капіруе іх механічна, а смела і па-наватарску развівае іх, прыстасоўваючы да адпаведных мастацкіх задач.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 [71] 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100 101 102 103 104 105 106 107 108 109 110 111 112 113