МАКСІМ БАГДАНОВІЧ I НАРОДНАЯ ПАЭЗІЯ

Тэматычна ўсе гэтыя творы («Ой, лясы-бары ды лугі-разлогі!», «Цёмнай ноччу лучына дагарала», «Мушка-зелянушка і камарык — насаты тварык» і інш.) сканцэнтрава-ны вакол праблемы адлюстравання чалавечых перажыван-няў і рэалізуюцца пераважна ў сферы псіхалагічнай. У іх своеасабліва працягваюцца матывы, намечаныя яшчэ ў «Згуках бацькаўшчыны» (1911),— выяўленне псіхалагіч-ных рыс характеру беларуса на матэрыяле яго ж уласнага мастацкага самавыяўлення — народнай паэзіі.

У той жа час новым вершам Багдановіча ўласцівы і но-выя, істотныя якасці. Перш за ўсё значна паглыбляецца само разумение аўтарам праблемы мастацкага адлюстравання нацыянальнага характару ў літаратуры. Відавочна, ay-тар «Эмігранцкай песні» і «Межаў» (яны напісаны ў адным годзе з «вершамі беларускага складу»), дзякуючы значнаму росту сваіх ідэйна-грамадскіх перакананняў, здолеў адчуць тыя новыя істотныя рысы нацыянальнага характару пра-цоўнага беларуса, што з такой сілай і настойлівасцю пачалі праяўляцца ў гады рэвалюцыйнага прыбою напярэдадні Кастрычніка. Вось чаму матыў вялікіх чаканняў, гераізму і самаахвярнай барацьбы набывае ў далейшым у паэзіі Баг-дановіча вядучае месца («Максім і Магдалена», «Як Базыль у паходзе канаў», «Страцім-лебедзь» і інш.).

Характэрна, што нават там, дзе ён па-ранейшаму абмя-жоўваецца асвятленнем некаторых прыватных праяў народнай псіхалогіі, можна адчуць новыя творчыя элементы. Так, напрыклад, у вершы «Ой, лясы-бары ды лугі-разлогі!» Баг-Дановіч прадаўжае распрацоўку народна-песеннага матыву аб нешчаслівым каханні. Матыў гэты сустракаецца і ў некаторых ранейшых вершах цыкла «Згукі бацькаўшчыны» («Уся ў слязах дзяўчына...», «Сумна мне, а ў сэрцы...» • шш.), Аднак цяпер Багдановіч не проста выкарыстоўвае ідэйна-вобразныя сродкі і прыёмы фальклорных твораў, як гэта было часам раней, а імкнецца ажывіць і развіць тра-дыцыйныя формулы фальклору, прыдаць ім адпаведныя творчай задуме новыя мастацкія вартасці і сэнс.

Якімі ж канкрэтнымі шляхамі ішоў Багдановіч да здзяй-снення сваіх творчых задум?

Яшчэ ў артыкуле «Частушка» Багдановіч падкрэсліваў, што «арганізуючым пачаткам» народнай песні з'яўляецца псіхалагічны паралелізм. Зыходзячы з глыбокага адчуван-ня народнай паэтыкі, Багдановіч не толькі шырока выка-рыстоўвае гэты традыцыйны кампазіцыйна-мастацкі пры-ём, але і значна пашырае яго ідэйныя функцыі. Вядома, што паралелізм, як сродак псіхалагічнага раскрыцця  вобраза, атрымаў у вуснай паэтычнай творчасці народа асаблівае развіццё. Традыцыйная схема народнага паралелізму,  як адзначаў А. Н. Весялоўскі, пабудавана так, што блізкія па сэнсу «матывы адзін другі падказвае. Яны ўдакладня-юць сябе ўзаемна, прычым перавага на баку таго, які на-поўнены чалавечым зместам» . Аднак узнікнуўшы на асно-ве анімістычнага светаўспрыймання,   гэтая   старажытная паэтычная формула паступова страціла сваю ўнутраную мэ-тазгоднасць і ператваралася часам у застыглы традыцыйны штамп. М. Багдановіч, адчуўшы вялікія, нескарыстаныя іншы раз мастацкія магчымасці гэтага фальклорнага пры-ёму, імкнецца арыгінальна развіць і прыдаць  яму новыя фарбы і адценні. Характэрна, што для паглыбления ідэйна-мастацкай функцыі паралелізму паэт выкарыстоўвае матэ-рыял самога ж беларускага фальклору.

Так, распрацоўваючы ў вершы «Ой, лясы-бары ды лугі-разлогі!» вядомы ўжо нам па ранейшых творах матыў не-шчаслівага кахання, паэт уводзіць адпаведны вобраз-паралель «сцяжынкі», якая і павінна сімвалізаваць тут разлуку закаханых. Праўда, вобраз сцяжынкі ўведзен не адразу, спачатку ён толькі намечан у своеасаблівым звароце:

Ой, лясы-бары ды лугі-разлогі!

Цераз вас ідуць пуцінкі-дарогі (I—85),—

і толькі пазней  рэалізуецца ў  канкрэтным  разгорнутым

паралелізме:

Калі хлопца я шчыра любіла,—

Да яго сцяжынку пралажыла.

Йшла сцяжынка — дайшла да расстання:

Тут і скончылася наша каханне

(1-85).


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 [70] 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100 101 102 103 104 105 106 107 108 109 110 111 112 113