МАКСІМ БАГДАНОВІЧ I НАРОДНАЯ ПАЭЗІЯ

Як відаць, у сцверджаннях Г. С. Жалезняка зусім ад-сутнічае спроба разабрацца ў сутнасці гэтай выключна ха-рактэрнай і самабытнай з'явы ў творчасці Багдановіча. На-адварот, першыя фалькларыстычныя практыкаванні паэта поўнасцю атаясамліваюцца з данінай імпрэсіянізму. Г. С. Жа-лязняк зусім адвольна намагаецца пашырыць асобныя прыватныя рысы на ўсю творчасць паэта, неабгрунтавана адкідаючы ўсё тое каштоўнае, вядучае, асноўнае, што са-праўды вызначала аблічча пісьменніка і павінна ў першую чаргу ўлічвацца пры падагульненні яго творчых дасягнен-няў. Даследчыя «вывады» Жалезняка не цяжка зразумець, калі ўлічыць яго настойлівыя намаганні «залічыць» Багда-новіча ў лагер прыхільнікаў сімвалізму і супрацьпаставіць яго такім чынам плыні крытычнага рэалізму ў беларускай літаратуры. Ён адкрыта сцвярджае: «У стылістычных ад-носінах гэта перыяд найбольшага ўплыву на Багдановіча паэзіі перадсімвалісцкай і сімвалісцкай... Гэта... перыяд найменшых сувязей з традыцыяй беларускай літаратуры і найбольш радыкальнага абходу гэтай традыцыі як па лі-ніі тэм, так і па лініі мастацкага метаду»

Гэтыя погляды Г. С. Жалезняка на характер і сэнс ран-ніх эстэтычных пазіцый Багдановіча не вызначаюцца асаб-лівай навізной ці арыгінальнасцю, бо сваімі асноўнымі па-лажэннямі прымыкаюць да думкі праф. М. Петуховіча, які яшчэ ў 1923 г. пісаў, што «па самаму складу сваёй думкі, па сваёй філасофіі М. Багдановіч з'яўляецца тыповым прад-стаўніком імпрэсіянізму» .

Не знайшлі належнага асвятлення міфалагічныя творы Багдановіча і ў пазнейшых працах. Так, Д. Савановіч у артыкуле «Фальклор у творчасці М. Багдановіча» (1941), знаходзячыся, відавочна, у палоне распаўсюджаных схем і ўсталяваных поглядаў, сцвярджае, што «т. зв. малодшая міфалогія пад пяром Багдановіча ператвараецца ў сродак стварэння імпрэсіяністычнага пейзажу ў стылі мадэр-нізму» .


Цяжка нават сказаць, што больш за ўсё здзіўляе нас у гэтых сцверджаннях: катэгарычнасць ці неабгрунтава-насць. Пазбягаючы колькі-небудзь пераканаўчай аргумен-тацыі, іх аўтары адвольна прыпісваюць Багдановічу «любаванне міфатворчасцю» як вынік непасрэднага уплыву дэ-каданса, што як быццам бы абумовіла сабою наяўнасць суб'ектывісцкага адлюстравання жыцця ў паэзіі Багданові-ча. На наш погляд, недапушчальна рабіць такое падагуль-ненне творчых пошукаў пісьменніка толькі на аснове часткі твораў, а большасць тых, якія з'яўляюцца вызначальнымі для фарміравання паэтычнага аблічча Багдановіча і якія павінны ў першую чаргу ўлічвацца пры ўстанаўленні яго творчага метаду, пакідаць без увагі. Далей, нельга атоесам-ліваць міфалагізм прыродаапісальных вершаў Багдановіча з міфатворчасцю тагачасных рускіх сімвалістаў. Тут не толькі розныя, але нават супрацьлеглыя стымулы самога звароту да народнай міфалогіі. Калі ў Багдановіча гэта вы-яўленне пачатковых, хай сабе няспелых пошукаў шляхоў да паглыблення народнасці сваіх твораў, збліжэння іх з вус-най творчасцю народа і прыдання ім свайго нацыянальнага каларыту, то ў сімвалістаў, наадварот, гэта шлях да місты-фікацыі літаратуры, адрыву яе ад жыццёвых інтарэсаў народа. Аб супрацьлеглай сутнасці міфалагізму _ў сімвалістаў і ў М. Багдановіча сведчыць, нарэшце, тая эвалюцыя, што прывяла яго неўзабаве да супрацьлеглых творчых вынікаў.

 

3 другога боку, не можа задаволіць тлумачэнне міфа-лагізму М. Багдановіча як свядомага выяўлення адмоўных адносін маладога паэта да тагачаснай сацыяльнай рэчаіс-насці: Так, напрыклад, Б. Корман сцвярджае, што Багда-новіч «у большасці міфалагізіруючых вершаў адлюстроўвае адмоўныя з'явы сацыяльнай, грамадска-палітычнай рэчаіс-насці, дае ім ацэнку, паказвае сілы, якія супрацьдзейніча-юць адмоўным з'явам сацыяльнай грамадска-палітычнай рэчаіснасці; прадказвае, нарэшце, вынік барацьбы паміж гэтымі сіламі»     Тут яўна перабольшанае падкрэсліваннс сацыяльнай мэтанакіраванасці ўсіх міфалагічных вершаў М. Багдановіча, прычым разгляд іх падаецца ў поўным ад-рыве ад астатніх твораў, без уліку светапогляду і эстэтыч-ных густаў маладога гіаэта. Зразумела, што такім «паляп-шэннем» фактаў нельга вытлумачыць самую сутнасць і вы-токі гэтай цікавай з'явы.


1 2 3 4 5 6 [7] 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100 101 102 103 104 105 106 107 108 109 110 111 112 113