МАКСІМ БАГДАНОВІЧ I НАРОДНАЯ ПАЭЗІЯ

Такім чынам, сваю інтэрпрэтацыю мастацкага фалькларьізму на гэтым этапе Багдановіч не абмяжоўваў вузка-нацыянальнымі рамкамі, а цесна спалучаў яе з перадавымі традыцыямі іншых, у першую чаргу брацкіх славянскіх лі-таратур. Творчасць вялікіх нацыянальных паэтаў Пушкіна, Міцкевіча, Шаўчэнкі мае велізарнае агульначалавечае зна-чэнне іменна таму, што ў ёй «пад своеасаблівым чаканам крыецца паўнацэнны метал духоўнай культуры, агульнай усім цывілізаваным людзям». Вось чаму неабходны шыро-кія творчыя кантакты паміж нацыянальнымі культурамі ўсіх народаў, абмен лепшымі яе здабыткамі.

Багдановіч засцерагае пісьменнікаў ад вузканацыяналь-най абмежаванасці ў працэсе ідэйна-творчага ўдасканален-ня беларускай літаратуры. «Мы зрабілі б цяжкую памылку, калі б кінулі тую вывучку, што нам давала светавая (най-часцей еўрапейская) паэзія. Гэта апошняя праца павінна ісці поўным ходам. Было б горш, чым нядбальствам, нічога не ўзяць з таго, што сотні народаў праз тысячы год сабі-ралі ў скарбніцу светавой культуры. Але занасіць толькі чужое, не развіваючы свайго,— гэта яшчэ горш; гэта зна-чыць глуміць народную душу. Да таго ж адны жабракі мо-гуць праз усё жыццё толькі браць. Трэба ж і нам, беручы чужое, калі-нікалі даць нешта свае. А свайго, як мы бачым, мы давалі менеи, чым маглі» (И—43).

Падагульняючы гэтыя нагляданні, можна прыйсці да вываду, што фалькларыстычныя погляды М. Багдановіча к гэтаму часу (1915) набылі характар даволі шырокай і плённай у цэлым творчай сістэмы. Нягледзячы на некато-рую агульнасць (напрыклад, у вызначэнні «народнага духу» фальклорных твораў), а часам супярэчлівасць ці нават пэўную аднабаковасць асобных сцвярджэнняў (фетышыза-цыя жанру народных песень, недаацэнка фалькларызму Ку-палы і Коласа і інш.), у аснове эстэтычных пазіцый Багда-новіча ляжыць шчырае імкненне знайсці новыя шляхі  да паглыблення народнасці беларускай рэалістычнай літарату-ры і павышэння яе ідэйна-мастацкага ўзроўню.

Важна адзначыць, што М. Багдановіч не затрымаўся на пазіцыях, сфармуляваных ім у «Забытым шляху», далей-шая эвалюцыя фалькларыстычных поглядаў паэта (пасля 1915 г.) пайшла ў напрамку значнага ўзмацнення са-цыяльных матываў пры выкарыстанні народных твораў. Паступовы працэс уключэння фальклору ў скарбніцу беларускай нацыянальнай культуры трактуецца пісьменнікам не толькі з пункту гледжання «ступені ўдзелу народнасці ў літаратуры» (Дабралюбаў), але і глыбокага адлюстраван-ня тых вялікіх рэвалюцыйна-вызваленчых ідэй, што авало-далі масамі напярэдадні іх канчатковага вызвалення. Ад перапрацовак лірычных і бытавых песень ён пераходзіць да шырокага выкарыстання эпічных фальклорных жанраў. Вядучымі рысамі творчасці Багдановіча на гэтым заключ-ным этапе становяцца высокая грамадзянская патэтыка, гераізацыя патрыятычнага подзвігу («Максім і Магдалена», «Як Базыль у паходзе канаў», «Страцім-лебедзь» і інш.).

I ў гэтым глыбока народная, прагрэсіўная сутнасць фалькларыстычных поглядаў М. Багдановіча на заключным этапе яго творчасці.

 

2. «На ціхім Дунаю»

 

Амаль адначасова з вылучэннем сваёй тэарэтычнай кан-цэпцыі выкарыстання фальклору ў мастацкай літаратуры М. Багдановіч распачаў працу над вялікім цыклам вершаў у беларускім народным стылі. Аб гэтым у артыкуле «Забыты шлях» паэт пісаў: «Аб сваёй паэме «Мушка-зелянушка» ды некалькіх дробных вершах, надрукаваных улетку, я тут не гавару, бо гэта ўжо — пачатковы вынік з той працы над беларускім складам у вершы, якую я распачаў каля года назад і абараняю ў гэтай стацці» (II—42).


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 [69] 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100 101 102 103 104 105 106 107 108 109 110 111 112 113