МАКСІМ БАГДАНОВІЧ I НАРОДНАЯ ПАЭЗІЯ

Багдановіч дасканала разумеў абмежаванасць гэтага пачатковага этапу мастацкага фалькларызму і падкрэсліваў «што ён добры толькі для пачатку працы, што далека на ім не зайдзеш». Вось чаму неабгрунтаванай, на наш погляд, здаецца спроба некаторых даследчыкаў дагматычна суп-рацьпаставіць апошняе некалькі вобразнае выказванне Баг-дановіча пазіцыям Я. Купалы па пытаннях мастацкага фалькларызму. Так, напрыклад, Я. Мазалькоў у сваей кні-зе «Янка Купала» сцвярджае, што «ў пытаннях аб шляхах развіцця маладой беларускай паэзіі ён (Купала.— М. Г.) не падзяляў поглядаў некаторых беларускіх паэтаў, якія лічылі, што беларуская паэзія павінна «трымацца народнай паэзіі, як сляпы трымаецца плота». Па думцы Купалы, элементы вуснай паэзіі павінны былі ўвайсці ў кніжную, толькі прайшоўшы праз творчую індывідуальную прызму паэта, узбагачаныя ёю» '.

Такое супрацьпастаўленне гучыць непераканаўча. Са-праўды, ці ж можна даслоўна трактаваць гэтае некалькі афарыстычнае выказванне Багдановіча — «як сляпы трымаецца плота» — як катэгарычнае патрабаванне сляпога наследавання ці стылізацыі пад народную творчасць? Гэ-таму пярэчыць не толькі ўвесь палемічны пафас артыкула «Забыты шлях», але і ўся творчая практыка яго аўтара. Да таго ж сам Багдановіч спецыяльна падкрэсліваў часовы, пераходны характар творчага пераймання народна-песен-ных матываў — яно дапушчальна толькі як своеасаблівая форма актыўнага засваення фальклорнай паэтыкі, як пачат-ковая школа паэтычнага майстэрства. Пачатковы этап нічыльнай сувязі з народнай песняй, па думцы Багдановіча, неабходны ў першую чаргу таму, што свабодныя творчыя адносіны да народнай паэзіі крыюць у сабе, асабліва для маладога, нявопытнага   пісьменніка, небяспеку засваення неўласцівых беларускаму фальклору напластаванняў, шкод-ных уплываў і інш.

Вышэйшай ступенню мастацкага фалькларызму з'яў-ляецца свабоднае, творчае пераасэнсаванне народнай паэ-зіі, калі пісьменнік, «не намагаючыся падрабіцца пад народную песню», згодна са сваёй творчай індывідуальнасцю, творыць у народным духу. Толькі на аснове грунтоўнага ведання жыцця народа, яго духу і настрояў, выяўленых у народнай паэзіі, па думцы Багдановіча, можна дасягнуць сапраўднай народнасці літаратуры: фальклор, як выяўлен-не векавога жыццёвага вопыту мае, павінен садзейнічаць шырокаму раскрыц'цю сацыяльнай і маральнай сутнасці гра-мадскіх з'яў і падзей.

У сваю чаргу, падкрэсліваў Багдановіч, працэс творчага выкарыстання фальклору ў літаратуры не павінен быць ад~ набаковым. Пісьменнік не можа абмяжоўваць сябе выключ-на ідэйна-мастацкімі дасягненнямі фальклору — новыя фазы грамадскага развіцця патрабуюць усё больш высокіх і дасканалых форм мастацкага адлюстравання рэчаіснасці. У адпаведнасці з гэтым лепшыя вартасці фальклору павін-ны быць прыстасаваны да актуальных задач эпохі, развіты і ўзняты індывідуальным талентам пісьменніка на новыя якасныя вяршыні. На прыкладзе выдатнай паэтычнай спад-чыны Т. Р. Шаўчэнкі М. Багдановіч пераканаўча паказаў (артыкулы «Краса і сіла», «Памяці Т. Г. Шаўчэнкі»), што фальклор ва ўмелым выкарыстанні пісьменніка толькі сродак фармальна-паэтычнага ўзбагачэння, але і дзейсны сацыяльна-палітычны элемент паглыблення народнасці лі-таратуры. Толькі шляхам арганічнага спалучэння лепшых фальклорных традыцый з «паўнагучным адлюстраваннем усіх струн... нацыянальнай душы» пісьменнік можа ўзняц-ца да пачэснай ролі «выразніка дум, пачуццяў і настрояў нацыянальнага калектыву».


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 [68] 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100 101 102 103 104 105 106 107 108 109 110 111 112 113