МАКСІМ БАГДАНОВІЧ I НАРОДНАЯ ПАЭЗІЯ

Аднак Багдановіч тут жа адкідае метад знешняга запа-зычання фальклорных твораў, які, апрача своеасаблівага каларыту і вузкай нацыянальнай экзотыкі, нічога плённага ці карыснага даць не зможа: «Ідучы першай дарогай, мы, праўда, трохі аднавім нашу паэзію, і яна прыбярэцца крыху ў народны колер (як тая паненка, што надзела ўзятую ад вясковай дзяўчыны шнуроўку). Але, як кожны бачыць, тэта не шлях да шырокага развіцця паэзіі. Да таго ж не забу-дзем, што праз такія запазычкі чытач пачынае неяк сумня-вацца ў творчаскіх сілах пісьменніка: мо таму ён запазы-чае, што свайго стварыць не можа? Калі запазычана са-нраўды каштоўная рэч, дык 'вынікае думка: чаго варт пісьменнік, у каторага лепшае — запазычкі? А дзе хто, можна спадзявацца, нават крыкне: плагіят! (крадзёж з пісьменніцкага вытвору). Але досыць аб гэтым. Ці рабіць тыя запазычкі, ці не рабіць — паважнага значэння гэта не мае. Для шырокай жа працы трэба ўступаць на другі адзна-чаны намі шлях» (II—42).

Заўвагі Багдановіча аб стылізаванай паненцы непаерэд-на пераклікаюцца з вядомымі выказваннямі В. Г. Бялінска-га аб «простанароднасці» рускіх славянафілаў, якія, вылу-чаючы сваю тэорыю псеўданароднасці, імкнуліся «закрыць свой фрак зіпуном». Як відаць, беларускі паэт з рэвалюцый-на-дэмакратычных пазіцый падыходзіць да трактоўкі праб-лемы творчых узаемаадносін літаратуры і фальклору. Ён у духу Бялінскага асуджае спробы некаторых рэакцыйных пісьменнікаў выкарыстаць толькі этнаграфічныя, дэкара-тыўныя элементы фальклору для сваіх вузкакласавых мэт. Сэнс такога фалькларызму па сутнасці глыбока варожы народу. 3 другога боку, як гэта паказаў Багдановіч, знешняя стылізацыя значна прыніжае і абмяжоўвае творчыя магчы-масці самога пісьменніка.

Адзіным пленным шляхам развіцця літаратуры з'яўля-юцца творчыя адносіны пісьменніка да народнай паэзіі — вучоба ў народа, засваенне яго «творчаскіх падходаў». Але і на гэтым шляху магчымы розныя вынікі: «...можна ста-ранна ўдаваць тое, што ёсць у народнай песні, кіруючыся, каб даць вытвор, які не можна б было адрозніць ад народных. Гэта сталася б каронай для такой працы. Можна пі-саЦь і інакш — не намагаючыся падрабіцца пад народную песню, але ў народным духу, прыклад чаго даў Каганец у сваім «Кабзару».

Проці першага спосабу многа можна сказаць. Напісан верш, каторага ад народнай песні і не адрозніш. Гэта — трыумф пісьменніка, стаўшага на такую пуціну. Але нашто той верш? Ці ж замала было б народных песняў і без яго? Далей,— мы ж радзіліся аб развіцці народнай паэзіі, а тут у лепшым прыпадку становімся уровень з ёй, аб развіцці ж няма і мовы. Яшчэ адно: круг сюжэтаў песні нешырокі, ён хутка будзе пройдзен увесь да канца, і тады пачнуцца пры-крыя паўтарэнні старога, ужо сказанага, пісьменніку бу-дуць звязаны скрыдлы, паэзія ўпрэцца' чалом у сцяну. Урэшце ж, адна рэч песня, другая—верш; песня пяецца, і гэтае робіць да яе такія вымогі і надае ёй такія прыкметы, удаваць каторыя ў верщы было б слепатой» (II—42).

Умелае наследаванне фальклорна-песенных традыцый магло б прывесці пісьменніка да значных поспехаў. Аднак Багдановіч папярэджвае, што метад знешняга наследавання народных песень не зможа даць шырокіх творчых перепек-тыў пісьменніку: па-першае, «круг сюжэтаў песні нешырокі, ён хутка будзе пройдзены ўвесь да канца»; па-другое, спе-цыфіка самога жанру народнай песні (музыкальнае афарм-ленне) не дапускае тут поўнай творчай аналоги. Вось чаму ў даным выпадку нельга гаварыць аб шырокім развіцці паэзіі, якая пры такіх умовах магла ў лепшым выпадку ўзняцца толькі да ўзроўню фальклорнага твора: «думаецца, пакуль мы робім першыя крокі, трэба нам трымацца народнай песні, як сляпы трымаецца плота, трэба стаць бліжэй да першага з абодвух спосабаў творчасці; але пры гэтым мы павінны памятаць, што ён добры толькі для пачатку працы, што на ім далека не зайдзеш і што раней або пазней мы па-вароцім на шырокі, у бязмежную даль пралёгшы, шлях. Дзе яго шукаць,— мы ўжо гаварылі» (II—43).


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 [67] 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100 101 102 103 104 105 106 107 108 109 110 111 112 113