МАКСІМ БАГДАНОВІЧ I НАРОДНАЯ ПАЭЗІЯ

У новую эпоху вызваленчага руху маштабы і самыя ме-тады выкарыстання фальклору ў літаратуры значна  мя-няюцца. Палітычная актывізацыя народных мае пад уплывай    абвастрэння    нацыянальна-вызваленчай    барацьбы пачатку XX ст. патрабавала вылучэння новых ідэйных і эстэтычных ідэалаў і адпаведных форм іх мастацкага ад-люстравання. Цэнтральнай тэмай беларускай рэвалюцый-на-дэмакратычнай літаратуры стала тэма барацьбы народа за свае правы. Услаўленне героікі рэвалюцыйнага дзеян-ня — подзвігу патрабавала сталага звароту да выкарыстання элементаў рамантычнай узнёсласці, гераізацыі, паэтыч-най сімволікі і інш. Якраз гэтыя неабходныя якасці мастацкага ўвасаблення рэчаіснасці арганічна ўваходзілі ў арсенал народнай творчасці ў якасці яе асноўных традыцыйных элементаў.

Умелае спалучэнне лепшых фальклорных традыцый — народнай  мудрасці,  сацыяльнага   аптымізму,   народнага светаўспрыймання — з перадавымі рэвалюцыйнымі ідэямі дало асабліва плённыя вынікі ў паэтычнай дзейнасці Я. Ку-палы і Я. Коласа. Прадаўжаючы выдатныя традыцыі ру-скай і беларускай літаратуры XIX ст. у выкарыстанні фальклору, Купала і Колас узнялі праблему суадносін літаратуры і фальклору на новую, вышэйшую ступень. Народная паэзія, па іх думцы, павінна не толькі стаць крыні-цай пазнання і выяўлення надзённых патрэб і імкненняў народных, але і сродкам узмацнення вызваленчых рэвалю-цыйных матываў у самой літаратуры, сродкам паглыблення яе грамадска-выхаваўчай ролі.

У вусна-паэтычнай народнай творчасці ўвагу Купалы і Коласа прыцягваюць у першую чаргу сацыяльныя элементы і матывы. Іх найбольш цікавяць легенды і паданні аб гераічных учынках і самаахвярных змагарах  за народнае шчасце, за праўду. Яны ахвотна звяртаюцца  і да іншых жанраў народнай паэзіі — сатырычных казак, баек, народнай лірычнай песні. У той жа час яны ніколі не падпарад-коўваюць сваіх творчых задум народнай стыхіі, наадварот, перапрацоўка найбольш каштоўных, сацыяльна-завостра-ных фальклорных матываў, асабліва гераічных, накіравана на тое, каб прыдаць ім большую выпукласць, падкрэсле-насць і надзённасць. Дзякуючы гэтаму само выяўленне народных ідэалаў у творчасці Я. Купалы і Я. Коласа набыло большую выразнасць, значнасць і актуальнасць. Дастатко-ва ўспомніць такія паэтычныя шэдэўры, як «Курган», «Ма-гіла льва», «Бандароўна», драматычныя паэмы Купалы або «Сымон Музыка», «Новая зямля» і «Казкі жыцця» Коласа, каб уявіць  сабе,  на якія ідэйна-творчыя  вяршыні былі ўзняты папулярныя ў беларускім фальклоры вобразы і матывы.

Іменна сталая арыентацыя на лепшыя   фальклорныя традыцыі ў значнай ступені абумовіла сабою развіццё паэтычнага таленту Купалы і Коласа па шляху рэалізму і арганічнай народнасці.

У рэчышчы гэтых перадавых купалаўска-коласаўскіх фалькларыстычных традыцый праходзілі творчыя пошукі цэлай плеяды іх паплечнікаў і паслядоўнікаў — Цёткі, Ц. Гартнага, А. Гурло і многіх іншых беларускіх пісьмен-нікаў пачатку XX стагоддзя. Нягледзячы на стрыманыя, часам нават памылковыя заўвагі аб дасягненнях у галіне мастацкага фалькларызму вядучых нашых пісьменнікаў, у артыкуле «Забыты шлях» Багдановіч зыходзіў, па сут-насці, з аналагічных пазіцый, калі гаварыў аб неабходнасці творчых узаемаадносін літаратуры і фальклору. Зразумела, у гэтым напрамку не ўсё яшчэ было зроблена, і намаганні Багдановіча якраз накіраваны на неадкладнае ажыўленне гэтага «забытага шляху» ў літаратурнай творчасці. Па думцы паэта, зварот да нацыянальнага фальклору неабходны для таго, каб «жыць беларускімі думамі» (Я. Купала), пра-пікнуцца «народным духам» (Багдановіч) і такім чынам дэмакратызаваць беларускую рэалістычную літаратуру, на-бліжаючы яе да ўспрыйманняў і густаў шырокіх мае.

Якія ж асноўныя прынцыпы выкарыстання фальклору на гэтым «шляху да шырокага развіцця» беларускай паэзіі, у напрамку паглыблення яе народнасці? Па думцы Багда-новіча, тут магчымы два шляхі: «Мы можам жыўцом браць з народных песняў тыя скарбы, аб каторых была мова вы-шэй (ідэйнае багацце і мастацкія вартасці.— М. Г.),— браць і ўстаўляць у свае вершы; далей — мы можам вучыц-ца ў народа, навыкаць да яго творчаскіх падходаў» (II—42).


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 [66] 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100 101 102 103 104 105 106 107 108 109 110 111 112 113