МАКСІМ БАГДАНОВІЧ I НАРОДНАЯ ПАЭЗІЯ

Зразумела, што нельга шукаць у гэтых выказваннях усе-баковага і вычарпальнага тлумачэння гэтай складанай літа-ратурна-творчай з явы, бо асноўныя яе аспекты тут не вы-рашаны, а толькі праблематычна пастаўлены. Відавочна, што выяўленне «народнага духу» ў літаратурным творы трактуецца Багдановічам у звужаным сэнсе засваення нацыянальных фальклорных традыцый. 3 прычыны няспе-ласці светапогляду пісьменнік недаацаніў рэвалюцыйныя пачаткі народнай самасвядомасці, выяўленыя ў фальклоры ў эпоху бурнага нацыянальна-вызваленчага ўздыму мае.

Нягледзячы на гэта, фалькларыстычныя пошукі Багда-новіча насілі ўвогуле прагрэсіўны характар. Па-першае, паэт рашуча адмежаваўся ад рэакцыйнага фалькларызму тага-часных   буржуазна-нацыяналістычных   пісьменнікаў,   для якіх характэрна ідэалізацыя феадальнай даўніны і люба-ванне фальклорнай архаікай. Па-другое, Багдановіч адкідае знешняе наследаванне ці механічныя запазычанні з фаль-клору іншых народаў. Апошняе нельга тлумачыць як нейкія ізалятарскія, вузканацыянальныя тэндэнцыі паэта да «са-мабытнасці» ў горшым сэнсе гэтага слова. Наадварот, Баг-дановіч заўсёды выступаў за цесны кантакт брацкіх рускай, украінскай, беларускай і іншых • культур пры той толькі зусім заканамернай умове, што «зраслося запазычанае з душой беларуса» (II—41). Памеры і прызначэнне газетнага артыкула не дазвалялі Багдановічу разгарнуць сваю фаль-кларыстычную канцэпцыю ва ўсёй яе шырыні і грамадскай значымасці. Тым не менш, нават тыя асобныя заўвагі і назі-ранні, што зроблены ў артыкуле, сведчаць, што зыходныя ідэйна-эстэтычныя перакананні аўтара падпарадкаваны актуальным задачам барацьбы за паглыбленне народных, рэалістычных прынцыпаў у тагачаснай беларускай літа-ратуры.

Неабходна ўлічваць і той факт, што артыкул напісаны ва ўмовах жорсткага нацыянальнага прыгнёту, калі «бела-рускае слова ганьбілася, асмейвалася, выганялася», а «з свя-домасці народа вытручвалася імя яго краіны» '. А таму і барацьба Багдановіча за «развіццё беларускай народнай культуры» носіць у цэлым глыбока прагрэсіўны, плённы характар.

Як вядома, узнятыя ў артыкуле «Забыты шлях» пытан-ні мастацкага фалькларызму ў перадрэвалюцыйныя гады небывал] асаблівае значэнне. Непасрэдна звязаныя з важ-нейшымі з'явамі літаратурна-грамадскай барацьбы, яны займалі адно з вядучых месц у сістэме рэвалюцыйна-дэмак-ратычнай эстэтыкі беларускіх пісьменнікаў на чале з Купа-лам і Коласам. Фальклор, як паэтычная форма выяўлення духоўнага жыцця народа, разам з сацыяльнай рэчаіснгісцю з'яўляўся невычэрпнай крыніцай творчага натхнення нашых выдатных нацыянальных песняроў. Аб гэтым з вялікай удзячнасцю пісаў Янка Купала: «Не толькі блізкасць да народа, з якім падзяляў гора і радасць, але і народная творчасць, з якой я пазнаёміўся, слухаючы ад блізкіх мне людзей казкі і інш., безумоўна, рабілі на мяне свой уплыў у сэнсе развіцця фантазіі ў тым кірунку, каб жыць бела-рускімі думамі».

Пытанне суадносін фальклору і літаратуры ў дарэвалю-цыйнай Беларусі набывала асаблівае значэнне яшчэ і таму, што на працягу шматвекавога нацыянальнага заняволення і забароны друкаванага слова вусная паэзія несла на сабе выдатную ролю амаль што адзінага выразніка нацыяналь-най самасвядомасці беларускага народа, яго мовы, культуры, светапогляду. Больш таго, само зараджэнне беларускай літаратуры было абумоўлена разам з пэўнымі гістарычнымі прычынамі (унутраныя патрэбы класавага грамадства) раз-віццём вуснай паэзіі народа. Вось чаму фальклор разам з сацыяльнымі прадумовамі лёг у аснову ідэйна-творчага ста-наўлення вядомых і невядомых пачынальнікаў і прадаў-жальнікаў беларускай літаратуры XIX ст. (аўтары ананім-ных твораў і «гутарак», П. Багрым, В. Дунін-Марцінкевіч, Ф. Багушэвіч, Я. Лучына, А. Гурыновіч і інш.) і пакінуў такі прыкметны ідэйна-мастацкі след на характары_ ўсёй іх літаратурнай творчасці.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 [65] 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100 101 102 103 104 105 106 107 108 109 110 111 112 113