МАКСІМ БАГДАНОВІЧ I НАРОДНАЯ ПАЭЗІЯ

Праўда, яшчэ год семдзесят таму назад Ян Чачот на-друкаваў каля трыццаці ўласных песняў, напісаных так добра накшталт народных, што і адрозніць ад іх было не зусім легка. Але зборнічка таго даўно ўжо няма, вершы Чачота не перадрукованы, ніхто іх не ведае і ніякага уплыву на нашу пісьменнасць яны не мелі і не маюць.

Замала «беларускасці» было (апрыч Чачота ды Петру-ка з-пад Крошына, ды яшчэ, быць можа, Баршчэўскага) у нашых даўнейшых песняроў, творы каторых мы ведаем, замала яе і ў сучаснікаў»  (II—40).

Такі суровы прысуд не можа не здзіяіць, калі ўлічыць ранейшыя выказванні паэта аб фалькларызме Купалы, Ко-ласа і іншых пісьменнікаў рэвалюцыйна-дэмакратычнага напрамку. Як вынікае з далейшых меркаванняў, сам працэс збліжэння літаратуры з фальклорам трактуецца аўтарам некалькі аднабакова; збліжэнне гэтае ён трактуе ў звужа-ным плане засваення пераважна знешніх рыс народнай пес-Hi і яе паэтыкі. Так, у якасці ўзору сапраўднай творчасці ў «народным духу» Багдановіч падае верш К. Каганца «Каб-зар»:

Ой, вецер. шуміць, ой, вецер гудзе, А цераэ поле чалавек ідзе,

Ой, полем ідзе

I штось ён нясе, I хлопец яго за руку вядзе.

Ой, праз поле хлопец старца вядзе.

Які' гэта старац з хлопцам ідзе?

То кабзар ідзе

I кабзу нясе,

А хлопец за руку к вёсцы вядзе.

У вёску прышоў, на прызбі ён сеў

I ціха людзям спяванку запеў;

Укруг  людзі  стаяць,

На старца глядзяць,

Бо да душы бедным людзям запеў.

Галавою добрым людзям кіўне,

Грудку старую шырока надзьме,

У струны ўтне,

Словы дабярэ

I песню старую свету пяе '.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 [63] 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100 101 102 103 104 105 106 107 108 109 110 111 112 113