МАКСІМ БАГДАНОВІЧ I НАРОДНАЯ ПАЭЗІЯ

Артыкул «Забыты шлях» паказальны і ў сэнсе адлю-стравання той эвалюцыі, якую прайшоў М. Багдановіч у сваіх поглядах на фальклор. Рашуча пераадолеўшы пер-шапачатковы рамантычны этнаграфізм, у аснову сваіх ад-носін да фальклору пісьменнік кладзе рэалістычную кан-цэпцыю. У саміх фальклорных творах вылучаюцца цяпер на першае месца не старажытныя ці этнаграфічныя пласты, а тыя, што найбольш звязаны з актуальнымі праявамі на-роднага жыцця.

Паняцце вусна-паэтычнай народнай творчасці вызна-чаецца аўтарам матэрыялістычна, як выяўленне калектыўна-га мастацкага пазнання рэчаіснасці. Менавіта зыходзячы з такога разумения грамадскай функцыі фальклору, Багда-новіч яшчэ ў 1914 г. у рэцэнзіі на зборнік А. Н. Афанасьева «Народные русские легенды» патрабаваў пры зборы і выву-чэнні фальклорных твораў дакладна ўлічваць канкрэтныя ўмовы іх ўзнікнення і бытавання. Там жа ён падкрэсліваў надзвычайную каштоўнасць фальклорных твораў і «з пункту гледжання чыста літаратурнага» (II—258)—г. зн. па-знаваўчага. У цэнтры амаль кожнага народнага твора зна-ходзяцца «маральныя праблемы» (II—258). Важнейшае месца сярод іх, па думцы Багдановіча, займае праблема гуманнасці («Мадонна»). Высокая чалавечнасць фальклорных вобразаў заўсёды сацыяльна акрэслена: глыбокае спачуванне да абяздоленых, пагарда і нянавісць да экс-плуататараў. Аднак, па думцы Багдановіча, для развіцця беларускай паэзіі асаблівае значэнне набываюць народныя песні.

Чым жа тлумачыцца такая выключная ўвага аўтара да народных песень?

Відавочна, што рашаючую ролю тут адыграла сама мастацкая спецыфіка аднаго з найбольш пашыраных у Бела-русі фальклорных жанраў. Значэнне ідэйных і эстэтычных функцый народнай песні ва ўмовах развіцця беларускай нацыянальнай культуры, як вядома, выключнае. Яна на працягу цэлых стагоддзяў замяняла пісьмовую літаратуру і з'яўлялася, бадай, адзіным найбольш яскравым помнікам сацыяльнай гісторыі нашага народа. Гэтыя абставіны ў сваю чаргу абумовілі сабою глыбока народную сутнасць і нацыянальны стыль народных песень, рэалізм і тыповасць у адлюстраванні разнастайных праяў народнага характеру. Аб гэтым пісаў Багдановіч усваім незакончаным артыкуле на ўкраінскай мове «Забутий шлях» (1915): «Народная душа, раскрываючыся «in rebus musarum» ды шукаючы для гэтага адпаведных форм, выяўляецца ў паэзіі праз такі ма-гутны сродак, як уласна-творная мова, а ў паэзіі песеннай — і праз нацыянальны склад верша, яго нацыянальны стыль» (И—63).

М. Багдановіч ясна ўсведамляў, што самыя мастацкія вартасці народных песень, багацце і прыгажосць выпраца-ваных у іх на працягу стагоддзяў сістэмы традыцыйных паэтычных форм і прыёмаў, «прыпадаючых... да душы» бе-ларуса,— усё гэта невычэрпная крыніца ідэйна-творчага росту пісьменніка.

Зыходзячы з рэалістычнай інтэрпрэтацыі народных песень, М. Багдановіч вылучае свае прынцыпы выкарыстання фальклору, якія павшны стаць не толькі крыніцай пазнання жыцця народа, але і сродкам далейшага мастацкага даска-налення нацыянальнай   літаратуры.   3 пункту гледжання | блізкасці   да фальклору   Багдановіч   спрабуе   прасачыць : шляхі развіцця беларускай літаратуры ў мінулым і сучас-ным, вызначыць напрамак яе далейшага росту. Адзначаю- I чы надзвычайную інтэнсіўнасць развіцця беларускай літа- I ратуры ў пачатку XX ст., Багдановіч падкрэслівае,   што прычыны «вялікай унутранай рухавасці» (II—40) яе крыюцца Ў першую чаргу у важнеишых грамадска-палітычных падзеях таго часу. Не выпадкова пачатак яе «праўдзівага існавання» аднесен аўтарам артыкула да гадоў рэвалюцый-нага ўздыму 1905 г. Нягледзячы на гэтую арганічную бліз-касць беларускай літаратуры да жыцця свайго народа, што з'яўляецца асноўнай прадумовай яе росту па шляху народ-нас'ці, на думку Багдановіча, тут наглядаецца адзін істотны недахоп: «Хоць многа шляхоў прайшла пры сваім развіцці наша паэзія, але адзін дасюль яшчэ абмінае яна — свой родны, беларускі шлях, праложаны праз соткі год народнай песеннай працы. Соткі год народ вытвараў сваю паэзію, вырабляў прыпадаючыя да сваей душы вобразы, параўнан-ні, эпітэты, сюжэты, творчаскія падходы. А чым нашы пес-няры скарысталіся са ўсяго гэтага? Бадай што нічым.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 [62] 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100 101 102 103 104 105 106 107 108 109 110 111 112 113