МАКСІМ БАГДАНОВІЧ I НАРОДНАЯ ПАЭЗІЯ

Болып таго, К. Каганец з пэўнай пашанай адносіцца да сучасных яму нашчадкаў феадалаў: так, цяпер яшчэ у слаў-ным замку легендарных Яраслава і Любляны над Пціччу жыве «пан дужа багаты — прышлы з памор'я, але дабрава-ты пан» . Народ жа гэты, сапраўдны творца гісторыі, выступав тут у ролі пасіўнага натоўпу, які толькі чакае, каб выканаць волю сваіх уладароў-феадалаў.

Спрабаваў К. Каганец выкарыстаць фальклорныя матэ-рыялы і для стварэння сваіх гістарычных драм «Старажо-вы^ курган» і «Сын Даніла». Аднак і тут аўтара напаткала няўдача. Слабае веданне гістарычнай эпохі, частыя анахра-нізмы ў падачы падзей, знешні, не вынікаючы з развіцця дзеяння канфлікт — усё гэта зніжала мастацкую вартасць многіх яго твораў, якія так і не выйшлі за межы звычайных стылізаваных інсцэніровак з фальклору. Спрабаваў свае сілы Каганец і ў лірычным жанры. Ён часам удала насле-дуе народныя песні, іх матывы, рытміку, імкнецца папоўніць іх у адпаведнасці са сваімі ідэйнымі пазіцыямі новым гіста-рьічным зместам («Нёман», «Гадка пра Галубка», «Збор» і інш.). Аднак і тут ён не здолеў узняцца вышэй фалькл'ор-ных твораў, хаця часам удавалася яму стварыць вершы, сапраўды блізкія да народнай песні («Кабзар»). Вось чаму, ацэньваючы дзейнасць К. Каганца ў галіне мастацкага фалькларызму, М. Багдановіч з поўным правам мог адзна-чыць: «...Каганец, пішучы вершы, аглядаўся на народную песню і намагаўся, каб яны былі праняты яе духам, яе прыкметамі. Ды, на жаль, мала было ў яго творах натхнен-ня, і выходзілі яны ў яго важкімі, тапорнымі, бяссільнымі.

Нельга лічыць   удалымі   спробы ў галіне мастацкага фалькларызму ў В. Ластоўскага («Юга і Грамавік», «Ду-дар») ці ў А. Гаруна («Песня», «Шчасце Мацея» і інш.). Тут тая ж ідэалізацыя старажытнасці, насычэнне фальк-лорных твораў неўласцівым ім тэндэнцыйным нацыяналі-стычным зместам, паслабленне сацыяльных матываў народней творчасці. Зразумела, што такі фалькларызм не мог мець нічога агульнага з задачай сапраўднага паглыб-лення народнасці літаратуры. Нельга было стварыць сапраўды масавую літаратуру на глебе ідэалізацыі нена-вісных народу сацыяльных адносін ці шляхам прыхарош-вання жудаснай феадальнай рэчаіснасці. Такі фалькларызм не мог прывесці да пленных вынікаў. Наадварот, ён абмяжоўваў уплыў перадавой пралетарскай ідэалогіі на рост палітычнай самасвядомасці народных мае і такім чы-нам скоўваў іх палітычную актыўнасць.

Натуральна, што гэтыя адмоўныя тэндэнцыі ў развіцці тагачаснай літаратуры не маглі не выклікаць супрацьдзеян-ня з боку перадавых беларускіх пісьменнікаў на чале з Я. Купалам і Я. Коласам. Праўда, барацьба гэтая ў сілу многіх аб ектыўных прычын (напрыклад, бымушанае супра-цоўніцтва ў адной газеце «Наша Ніва» і інш.) не магла на-сіць характару адкрытых спрэчак ці палемікі (выключэн-не — творчая палеміка па пытаннях рэалізму ў 1913 г.). яна звычайна праходзіла ў сферы непасрэдна творчай і за-вуалявана.

У рэчышчы гэтых характэрных літаратурна-грамадскіх з'яў у Беларусі пачатку XX ст. неабходна разглядаць сэнс і прызначэнне артыкула М. Багдановіча «Забыты шлях». У якасці цэнтральнай праблемы артыкула паэт свядома вы-лучае «развіццё беларускай народнай культуры» (II—41). На аснове шматгадовых нагляданняў над творчасцю вяду-чых рускіх, украінскіх і беларускіх пісьменнікаў, улічваючы і свой уласны багаты вопыт, М. Багдановіч прыходзіць да вываду, што адным з асноўных шляхоў паглыблення народ-насці літаратуры з'яўляецца творчае збліжэнне яе з нацыя-нальным фальклорам.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 [61] 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100 101 102 103 104 105 106 107 108 109 110 111 112 113