Произведения
Интересные ссылки
Кредит наличными под залог. Кредит под залог авто киев avto-lombard.com.ua.

МАКСІМ БАГДАНОВІЧ I НАРОДНАЯ ПАЭЗІЯ

У цэлай серыі апавяданняў («Логін», «Свяшчэннік і кум з кумой», «Доктар і мужык», «Дзядзька і сваяк» і інш.) В. Арлоўскі імкнецца паказаць маральнае разлажэнне вёс-кі, зводзячы прычыны гэтага ў сферу грубага фізіялагізму і ўяўнай жывёльнай сутнасці самых чалавечых пачуццяў. Нельга без агіды і абурэння чытаць гэтыя цынічныя, вульгарный фальсіфікацыі. Палітычная функцыя стылізаваных пад фальклор «апавяданняў» Арлоўскага ясная: ачарніць і прынізіць мужыка, прымірыць з існуючымі парадкамі і та-кім чынам аслабіць яго рэвалюцыйныя імкненні да зямлі і волі.

Зра зумела, што зыходныя ідэйныя пазіцыі В. Арлоў-скага і А. Ельскага не маглі мець нічога агульнага з духам сапраўднай народнай творчасці, а таму ніякага прыкметнага ўплыву на фалькларыстычныя пошукі таго часу пакінуць не маглі.

Не менш шкоднымі і варожымі народу аказаліся і «этна-графічныя» практыкаванні А. Пшчолкі. Аднабаковае вы-карыстанне фальклору (пераважна «хадзячых» анекдотаў), адсутнасць станоўчых ідэалаў — усё гэта прывяло яго да насмешлівых, пагардлівых адносін да простага чалавека з народа, прыніжэння яго чалавечага гонару.

Даволі значнае месца занялі фальклорныя матывы і ў творчасці Каруся Каганца. Дастаткова сказаць, што па-чау ён сваю літаратурную дзейнасць з перапрацовак бела-рускіх легенд, казак, песень («Прылукі», «Вітаўка», «Машэ-ка», «Скрыпка і ваўкі» і інш.). Аднак прынцыпы гэтай перапрацоўкі насілі часам характар выразнай ідэалізацыі сівой старажытнасці і, што яшчэ горш, часта зусім неаб-грунтавана напаўняліся такім «гістарычным» зместам, які па сутнасці чужы і неўласцівы сапраўднаму гістарызму фальклорных твораў. Характэрнай у гэтых адносінах з'яў-•ляецца паэма К. Каганца «Сцяты камень» (надрукаваная Ў «Беларускім календарь!» зд 1914 г.). Выклікае сумненні перадусім аўтэнтычнасць самога фальклорнага твора, які выкарыстан у паэме. Па ўсіх знешніх адзнаках ён належаў .да тых запазычанняў з фальклору суседніх народаў (най-хутчэй з польскага), аб якіх гаварыў пазней М. Багдановіч, што яны, не зросшыся «з душой беларуса», засталіся яму «чужымі» (II—41). I сапраўды, дзеянне паэмы разгорт-ваецца ў далёкім мінулым, відавочна, тады, калі, па словах Каганца, «нашы дзяды і прадзеды... не раз грэкамі, немца-Mi і рымлянамі траслі» У паэме, якая прэтэндавала на гістарычнае асвятленне далёкага мінулага Беларусі, мы не знойдзем праўдзівага і асэнсаванага адлюстравання вялі-кіх сацыяльных працэсаў, наадварот, уся ўвага аўтара сканцэнтравана на туманным паказе зацятага паядынку мі-фічных князёў Кумара і Гуда (апошні «з агнём у воку»). Князь Гуд павінен увасабляць нейкага абстрактнага вора-га-чужынца. Сама барацьба гэтых дзвюх сімвалічных сіл у паэме па-мастацку не выяўлена. Яна пазбаўлена харак-тэрных для фальклорнага эпасу рыс сацыяльнай матыві-роўкі. Адсюль непераканаўчасць вобразаў, ідэйная і мастац-кая слабасць твора ў цэлым. Паэтызацыя ілюзорнага «за-латога веку», калі «мы самі сабою жылі» 2, характэрна і для іншых шматлікіх стылізаваных «гістарычных» апавяданняў К. Каганца («Прылукі», «Навасадскае замчышча»). Ідэй-ная накіраванасць гэтых твораў — ва ўслаўленні дужых, гордых і смелых беларускіх князёў-феадалаў, панаванне якіх нібыта забяспечвала сілу і славу «даўнейшай Белару-сі». Аўтар з захапленнем апісвае былую веліч і прыгажосць панскіх палацаў, імкнецца пранікнуць у таямніцы інтымнага жыцця іх уладароў, у духу рыцарскіх раманаў малюе вы-ключную сілу, а часам і трагізм іх высакародных пачуццяў.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 [60] 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100 101 102 103 104 105 106 107 108 109 110 111 112 113