МАКСІМ БАГДАНОВІЧ I НАРОДНАЯ ПАЭЗІЯ

Прызначэнне народнага мастацтва — «грозна будзіць ад сну», заклікаць масы да расправы з «усімі крыўдзіцеля-мі народу». Усё апавяданне прасякнута ідэяй вечнасці, бес-смяротнасці народа і яго мастацтва: хаця «злыя і сільныя людзі» закатавалі музыку, «з-паміж таго народу, катораму ён калісь граў, выйдуць дзесяткі новых музыкаў», якія граннем сваім будуць заклікаць людзей да роўнасці і братэр-ства.

У апавяданні «Музыка» адчуваюцца пэўныя водгукі ранняй рэвалюцыйнай патэтыкі М. Горкага. Можна па-гадзіцца з думкай праф. М. Г. Ларчанкі, які лічыць, што заключныя словы апавядання «па свайму гуманістычнаму пафасу, па сваёй рамантычнай імклівасці і мастацкай та-нальнасці нагадваюць словы Максіма Горкага з твора «Песня аб Сокале»: «...О смелы сокал! Няхай ты памёр! Аднак у песні смелых і моцных духам заўсёды ты будзеш жывым прыкладам, заклікам гордым да свабоды, да святла!» 1.

Зразумела, нельга яшчэ гаварыць тут аб нейкай усеба-коваи закончанай эстэтычнай сістэме маладога паэта: яна толькі пачынае фарміравацца. Тым не менш, відавочна, што ужо першы твор Багдановіча нясе ў сабе выразныя элементы рэалізму і народнасці: музыка — не чараўнік-«маг», які заклікае да раскрыцця «тайн нетутэйшага бачання», а народны мастак, памяць аб якім жыве ў народзе і «будзіць к свету, праўдзе, брацтву і свабодзе...»

Апавяданне «Музыка» паказальна і ў іншых адносінах: ужо на пачатковым этапе творчасці істотным элементам на-роднасці твора Багдановіч лічыў фальклор. Так, сюжэт-ная аснова апавядання «Музыка» вельмі блізка да некато-рых фальклорных твораў, напрыклад да вядомай казкі пра музыку і чарцей. Тут той жа вобраз музыкі-самародка, які граннем сваім чаруе не толькі прыроду, людзей, але пера-магае і «чарцей», якія хацелі яго загубіць. Характэрна, што Багдановіч адкідвае найбольш фантастычныя элементы народнага твора (напры^слад, сцэну, калі «пекла разля-целася ў шчэпкі» '), а рязвівае асноўны рэалістычны ма-тыў — сапраўднае маст4цтва служыць народу,— лаканічна сфармуляваны ў каз^^ьі: «Музыка весяліў добрых людзей, а ліхім без нажа р?заў па сэрцу^>2. Усё апавяданне пададзе-на ў духу белару'скага казачнага эпасу з выкарыстаннем многіх яго этычных і эстэтычных традыцыйных норм. Тут і фальклорнаё супастаўленне «бедакоў» і «крыўдзіцеляў народа», тут' і народная сімволіка («вандроўны музыка», «добрыя людзі», «злыя людзі» і інш.), захаваны некаторыя жанрава-кампазіцыйныя асаблівасці народнага твора (за-чын, канцоўка), яго рамантычная прыўзнятасць і інш.

Такім чынам, першыя літаратурныя спробы М. Багда-новіча насілі выразна прагрэсіўны грамадскі характар — яны з'явіліся непасрэдным вынікам настойлівых пошукаў пісьменнікам шляхоў да паглыблення народнасці сваіх твораў.

Аднак шлях да канчатковага ўсталявання гэтых перада-вых эстэтычных ідэалаў у творчасці паэта быў даволі скла-даным. Так, на раннім этапе творчасці (1908—1910) разам з творамі в-ыразнага грамадзянскага напрамку («Мае пес-Hi», «Прыйдзе вясна», «3 песняў беларускага мужыка» і інш.) Багдановіч стварае даволі вялікі цыкл вершаў на т. зв. міфалагічныя тэмы. Гэтыя абставіны і давалі повад для сцверджанняў некаторых крытыкаў аб пазнейшым, у часы рэакцыі (1908—1910), адступленні паэта ад сваіх ранейшых творчых прынцыпаўі Найбольш поўна яны сфармуляваны ў дысертацыі Г. С. Жалезняка: «Назва «У зачарованым царстве», якую Багдановіч даў цыклу, зусім дакладна раскрывав яго асаблівасці. Мы сапраўды знаходзімся ў зачарованым царстве, дзе рэальнасць і выдумка, рэчаіснасць і паэ-зія вычварна пераплятаюцца паміж сабою, дзе знікаюць выразныя межы паміж рэальным пейзажам (рэальны ўмоў-на, паколькі ўвесь цыкл нерэалістычны) і пейзажам пры-відным, які ўзнікае ў рамантычным ваабражэнні паэта...  У гэтым сэнсе метад Багдановіча ў шэрагу вершаў з'яўляец-ца метадам імпрэсіянісцкім» »


1 2 3 4 5 [6] 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100 101 102 103 104 105 106 107 108 109 110 111 112 113