МАКСІМ БАГДАНОВІЧ I НАРОДНАЯ ПАЭЗІЯ

Не цяжка здагадацца, аб якім «брыдкім вельмі часе» вя-дзе гутарку Ельскі — гэта нядаўняя народная рэвалюцыя 1905—1907 гг. I вось супраць нарастания рэвалюцыйна-вызваленчага руху, супраць «прывіду» новай рэвалюцыйнай буры накіраваны цяпер усе намаганні няўрымслівага аўта-ра. Як і ў больш ранніх сваіх творах, гэты, па яго ўласнаму азначэнню, «папячыцель трэзвасці» праводзіць рэакцый-ныя ідэі рэлігійнасці, самаўдасканалення, прымірэння. Народ у яго творах — тупая, бяздарная, інертная маса, не здольная на высокія пачуцці і імкненні. I дарма буржуаз-на-нацыяналістычная крытыка імкнулася прадставіць гэ-тага цемрашала як «абаронцу» «ўсяго» беларускага народа і «шчырага хрысціяніна», бо зусім не па-хрысціянску гучалі стылізаваныя пад фальклор «Перастрогі Старога дзеда», дзе Ельскі, трацячы самавалоданне, злавесна пагражае ўсім «блуднікам»:

За цяперашні грэшны пост

Даць бы блуднікам у хвост,

I тым, што жыццё бліжнім труюць,

Каб ведалі, дзе ракі зімуюць.

Мараль заключных радкоў «Перастрогі...» выводзіцца Ў духу змрочных часоў сталыпінскай рэакцыі:


Праўда, панам ужо ў карты не гуляць,

Мужыкам жа іхняга не займаць,

А ўсе мусім працаваць .

Няма неабходнасці прадаўжаць гэтую пераканаўчую аўтахарактарыстыку А. Ельскага — рэакцыйная яе сут-насць больш чым відавочна.

3 аналагічных пазіцый «асветніцкага» маралізатарства зыходзіў і Восіп Арлоўскі ў сваіх «Беларускіх народных апавяданнях» (Полацк, 1908). Ужо з першых старонак зборніка гэты прапаведнік цемры і прымусу заўзята паву-чае «лянівых» сялян:

Я вам даю добру раду:

Перастаньце вы зло тварыць,

Бо нас злы дух вядзець на здраду,

Каб нас у бездну зарыць.

Прычынай сацыяльнай няроўнасці ён лічыць хранічнае гультайства і атэізм працоўных, якім за кару пагражае «страшны суд» і «вогненны вір» (верш «Прахор»). Ідэалі-зуючы феадальныя грамадскія адносіны («Епіфан»), Ар-лоўскі сцвярджае вечнасць і непарушнасць класавай няроў-насці, адкрыта прапагандуе вернасць царскаму трону. Так, у апавяданні «Шляхціч і мужык» ён прапануе непасрэдна звярнуцца з просьбай да цара аб паляпшэнні лесу шляхты і мужыкоў, якія быццам бы аднолькава церпяць ад сучас-най капіталістычнай цывілізацыі: «Цяпер у нас слава богу гасудар Нікалай Аляксандравіч, можна сказаць, што ангел у чалавечым целе, то ён мог бы гэту міласць зрабіць... мог бы палегчыць іх... нешчаслівы лес» .


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 [59] 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100 101 102 103 104 105 106 107 108 109 110 111 112 113