МАКСІМ БАГДАНОВІЧ I НАРОДНАЯ ПАЭЗІЯ

Артыкул паказальны ў сэнсе выяўлення адносін Баг-дановіча да некаторых характерных з'яў літаратурна-гра-мадскага жыцця тагачаснай Беларусь Як вядома, час напі-сання яго прыпадае на перыяд надзвычай цяжкі і складаны ў гісторыі нашага народа. На залітых крывёй прасторах Беларусі вогненнай рысай пралёг фронт імперыялістычнай вайны. У яе крыаавым полымі руйнаваліся гарады і вёскі, а мільёны старых, жанчын і дзяцей, пазбаўленыя прытул-ку, вымушаны былі шукаць сабе ратунку на цярністых шляхах «бежанства». Вайна, апрача эканамічнага зруйнавання, несла працоўным масам Беларусі незлічоныя маральныя і культурныя страты. «У Беларусі яе (вайны.— М. Г.) ўплыў,— пісаў Багдановіч,— быў больш адчувальны, чым у цэнтральнай Расіі. Гэта адбілася і на беларускім руху: яе галоўная апора, нацыянальна-свядомая моладзь, аказалася пад аружжам; у выхадзе некаторых органаў друку стварыў-ся перапынак, выданне кніг затрымалася» (II—143).

Небывалае абвастрэнне класавых супярэчнасцей у гады імперыялістычнай вайны значна ўзмацніла і паскорыла той агульны працэс грамадска-палітычнай д'ыферэнцыяцыі, што выразна акрэсліўся яшчэ ў перадваенныя гады. Па-раней-шаму ў цэнтры ідэйна-эстэтычнага размежавання ў літара-туры стаяла праблема народнасці. У рэвалюцыйнай і дэ-макратычнай літаратуры паглыбленне народнасці ішло па шляху выкрыцця антыгуманістычнай сутнасці капіталізму і яго грабежніцкіх войн. Крытыка гэтая часам перарастае ў адкрыты заклік да рэвалюцыйнага дзеяння, як, напрык-лад, у паэмах У. Маякоўскага («Облако в штанах», «Война и мир»), творах Горкага, Серафімовіча і інш. 3 другога боку, у асяроддзі тагачасных рэакцыйных пісьменнікаў вайна выклікала прыліў дзікага шавінізму і нястрымных мілі-тарысцкіх настрояў. Спекулюючы на адсталасці некаторай часткі сялянства, яны імкнуцца фальшыва прадставіць сам характар вайны і прыдаць ёй рэлігійна-містычны арэол. Вайна ўслаўляецца як вялікая «свяшчэнная» барацьба ся-лянскай «праваслаўнай Русі» супраць «нехрысцей» і т. п. (К. Бальмант, I. Севяранін, Ф. Салагуб, Н. Гумілёў і інш.).

У Беларусі працэс ідэйнага размежавання праходзіў У некалькі спецыфічных, гістарычна абумоўленых абставінах. У праграме буржуазнага нацыяналізму на першы план вылучаецца не пытанне класавых супярэчнасцей існуючага грамадскага ладу, а вузканацыяналістычныя тэорыі аб ней-кай «выключнасці» беларускай нацыі, што павінна як быц-цам бы і вызначыць своеасаблівы «самабытны» шлях яе гіс-тарычнага развіцця. Беларуская буржуазія і памешчыкі з выглядам пакрыўджаных сваімі дужэйшымі класавымі сабраццямі на словах нават не супраць «роўнасці» «на грун-це збліжэння з сваімі меншымі братамі» г. зн. працоўны-мі — яны заклікаюць да «асцярожнасці, разважлівасці і хрысціянскага мілавання нават сваіх ворагаў» \ 3 мэтай ізаляваць нацыянальна-вызваленчую барацьбу беларускіх працоўных мае ад агульнай рэвалюцыйна-вызваленчай ба-рацьбы прыгнечаных народаў царскай Расіі ідэолагі буржуазнага нацыяналізму ствараюць сваю лжывую легенду аб нейкім выключным шляху развіцця беларускага народа і яго нацыянальнай культуры.

Асаблівую ролю ў псеўданародных канструкцыях гэ-тых рэакцыйных пісьменнікаў павінен быў адыграць фальк-лор. Як вядома, яшчэ ў міжрэвалюцыйныя гады многія з іх шляхам аднабаковага і тэндэнцыйнага выкарыстання нека-торых найбольш адсталых, а то і проста варожых народу фальклорных матэрыялаў спрабавалі ўздзейнічаць на свя-домасць і настроі шырокіх мае, адкрыта прапаведвалі пры-мірэнне з сацыяльнай рэчаіснасцю, сеялі цемру, забабоны, пасіўнасць. Гэта былі зборнікі т. зв. «асветніцкіх» твораў, дзе пад выглядам фальклорных прапагандаваліся, па словах М. Багдановіча, «уласныя нікчэмныя выдумкі» (II—43) іх аўтараў.

Характэрным у гэтым сэнсе з'яўляецца стылізаваны пад народныя творы зборнік А. Ельскага «100 прыказак, зага-дак, прыдумак і гавэндаў для пажытку беларускага (крывіцкага) народу» (Вільна, 1908). Ужо ва ўступным «Слаў-цы ад аўтара» А. Ельскі адкрыта акрэсліваў свае антына-родныя ідэйна-палітычныя пазіцыі: «Бог бацька, учыцель і радзька: з Нім жылі вашы праайцы і Вам належыць так-сама жыць, тым бардзей, што брыдкі вельмі час настаў для ўсіх, і трэба каяцца, каб было лепш кожнаму ў нашым бедным краі» .


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 [58] 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100 101 102 103 104 105 106 107 108 109 110 111 112 113