МАКСІМ БАГДАНОВІЧ I НАРОДНАЯ ПАЭЗІЯ

Фалькларыстычныя інтарэсы М. Багдановіча не абмя-жоўваліся толькі казкамі і частушкамі. Прыблізна ў гэты ж час у яраслаўскай газеце «Голос» № 50 за 1914 г. паявілася спецыяльная рэцэнзія паэта на перавыданне зборніка А. Н. Афанасьева «Русские народные легенды» (М., 1914). Рэцэнзія цікава ў сэнсе выяўлення некаторых новых харак-тэрных рыс фалькларызму маладога паэта. Так, падкрэслі-ваючы каштоўнасць зборніка ў цэлым, Багдановіч тут жа адзначае і пэўныя істотныя яго недахопы. Па думцы рэцэн-зента, «празмерная разнаякасць сабраных» (II—257) у зборніку матэрыялаў, калі разам з вялікарускімі сустракаюцца «стракатыя латы» з украінскіх і беларускіх крыніц, стварае ўражанне неаднароднасці і несуцэльнасці працы. Сур ёзныя пярэчанні выклікала і сама методыка збору фальклорнага матэрыялу ў зборніку А. Н. Афанасьева: тут j «яўныя пераказы чутага сваімі словамі» (II—257), тут і «матэрыялы, якія фанаграфічна перадаюць мову апавя-дання» (II—257), тут, нарэшце, «змешчаны легенды, запа-зьічаныя са старажытнарускіх зборнікаў» (II—257). Усё гэта зніжала «навуковую вартасць некалькі ўстарэлай кні-гі Афанасьева» (II—258), не даючы поўнага ўяўлення аб тым, у якіх канкрэтна-жыццёвых умовах зарадзіўся і быта-ваў той ці іншы фальклорны твор.

Аднак значэнне фальклорнага зборніка Афанасьева, як і іншых прац у гэтай галіне, не абмяжоўваецца выключна навуковай цікавасцю. «Не меншае значэнне,— адзначаў у рэцэнзіі М. Багдановіч,— мае яна і з пункту погляду чыста літаратурнага. Цікавасць тых ці іншых маральных праблем, якія з'яўляюцца центральным ядром амаль што не ў кожнай легендзе, своеасаблівасць у іх пастаноўцы і спо-сабах вырашэння — усё гэта прымушае чытача не шкада-ваць часу, затрачанага на знаёмства з кнігай» (II—258).

Такім чынам, фалькларыстычныя пытанні для пісьмен-ніка цяпер — не адцягненыя, тэарэтычныя праблемы, а на-бываюць шырокія грамадска-пазнаваўчыя функцыі пры вы-вучэнні і раскрыцці ўнутраных, маральных рыс народнай псіхалогіі. Ва ўмовах вострай барацьбы за рэалізм і народ-насць лепшыя творы фальклору плённа ўзбагачаюць літа-ратуру новымі ідэямі, вобразамі, матывамі, стымулююць творчую актыўнасць пісьменніка.

 

РАЗДЗЕЛ III

 

ВЕРШЫ БЕЛАРУСКАГА СКЛАДУ

 

I снуюцца сумна ў сэрцы, Уюцца адгалоскі Роднай песні, простай песні Беларускай вёскі.

 

 1. «Забыты шлях»

 

Багаты асабісты вопыт у галіне творчага выкарыстання народнай паэзіі (ранняя міфалогія, «Згукі бацькаўшчы-ны»), грунтоўнае вывучэнне некаторых пытанняў тэорыі фальклору (артыкулы аб частушцы, казках і інш.), засваен-не перадавых традыцый (Шаўчэнка, Купала) — усё гэта дазволіла М. Багдановічу неўзабаве вылучыць сваю ўлас-ную фалькларыстычную канцэпцыю ў спецыяльным арты-куле «Забыты шлях»  (1915).

Артыкул «Забыты шлях» прызначаўся, відавочна, для шырокага дыскусійнага абмеркавання. Палемічная завост-ранасць многіх сцверджанняў, навізна і актуальнасць тых праблем, што пастаўлены аўтарам у цэнтры асвятлення, сведчаць аб настойлівых творчых пошуках Багдановіча на гэтым заключным этапе яго літаратурнай дзейнасці.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 [57] 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100 101 102 103 104 105 106 107 108 109 110 111 112 113