МАКСІМ БАГДАНОВІЧ I НАРОДНАЯ ПАЭЗІЯ

Палемічная накіраванасць гэтых сцверджанняў Багда-новіча стане яшчэ больш яснай, калі ўлічыць, што іменна ў гэты час са старонак «Нашай Нівы» ўсё часцей раздавался галасы асуджэння народнай частушкі. Буржуазныя нацыяналісты, ідэалізуючы патрыярхальны быт, рашуча адмяжоўвалі частушку ад народнай творчасці і адмаўлялі яе ідэйныя і мастацкія вартасці як формы палітычнай пра-паганды ў эпоху абвастрэння класавай барацьбы. Так, М. Арол, з жалем адзначаючы шырокае распаўсюджанне гэтага новага жанру фальклору, заклікаў: «Трэба, каб наша вясковая моладзь не пяяла гэтай дрэні, а пяяла свае песні».


3 далейшых разважанняў М. Багдановіча відаць, што свае перадавыя погляды на частушку ён хацеў больш поўна і ўсебакова абгрунтаваць на канкрэтным матэрыяле. Аднак гэтая ўдзячная задума засталася няздзейсненай — артыкул не быў закончаны. Тым не менш, нават на аснове гэтых ня-поўных, а часам фрагментарных заўваг, што зроблены ў чар-навым накідзе артыкула, можна меркаваць аб дэмакратыч-цай увогуле фалькларыстычнай канцэпцыі М. Багдановіча.

Не меншую цікавасць у сэнсе спецыяльных навуковых фалькларыстычных інтарэсаў Багдановіча мае і другі неза-кончаны ўрывак з артыкула аб казках: «Аб казках дума-юць так: казка складаецца з абломкаў міфаў. Перыяд мі-фатворчасці прайшоў... значэнне іх забыта, самі міфы пера-путаныя, але народ карыстаецца імі як гатовым матэрыялам у мэтах літаратурных для стварэння казкі. Значыць, па-колькі нацыянальны міф — нацыянальныя і казкі. Але ёсць маса казак запазычаных. Неабходна, аднак, адзна-чыць, што пры перайманні адбываецца пэўны натуральны адбор»

Сэнс гэтых кароткіх заўваг стане больш зразумелы, ка-лі ўлічыць, што іменна ў гэты час эпігоны т. зв. «міфала-гічнай школы», знаходзячыся ў палоне памылковых метада-лагічных схем, імкнуліся з ідэалістычных пазіцый падысці да ацэнкі ўсіх відаў і жанраў фальклору. Яны сцвярджалі, што ў аснове ўсіх народных твораў ляжыць старажытная міфалогія, якая і павінна знаходзіцца ў цэнтры ўвагі да-следчыкаў. М. Багдановіч выступіў супраць гэтых аднаба-ковых і рэакцыйных па еутнасці канструкцый. Не адмаў-ляючы пэўнай агульнавядомай гістарычнай ролі міфалогіі f развіцці старажытнага мастацтва, ён падкрэслівае, што «перыяд міфатворчасці прайшоў» даўно і беспаваротна. Вось чаму і значэнне міфаў цяпер больш гістарьічнае, чым непасрэдна пазнаваўча-практычнае.

Праўда, некаторыя элементы нацыянальнай міфалогіі могуць быць яшчэ выкарыстаны   ў якасці  традыцыйных «гатовых» формул для стварэння сугучных сучаснасці фальклорных твораў: тут нацыянальны міф прыдае народным творам своеасаблівы, непаўторны каларыт і самабыт-насць. 3 далейшых разважанняў Багдановіча вынікае, што характэрнай рысай фальклорных твораў, асабліва казак, з яўляецца іх выключная нацыянальная ўстойлівасць. Узмацненне культурна-эканамічных кантактаў паміж роз-нымі, нават не суседнімі народамі прывяло да шырокага пераймання асобных тэм і матываў. Адзначаючы гэта, Баг-дановіч папярэджвае ад механічнага супастаўлення т. зв. «вандроўных сюжэтаў». Ён заклікае да ўстанаўлення тых спецыфічных ш.ляхоў «натуральнага адбору», якімі ідзе перапрацоўка запазычанага матэрыялу і прыстасаванне яго да надзённых запатрабаванняў данага народа. Можна з упэўненасцю сказаць, што апошнія заўвагі Багдановіча носяць выразнае палемічнае адценне, як непасрэдны водгук на тыя касмапалітычныя тэорыі «перайманняў», што так трывала замацаваліся ў буржуазнай фалькларыстыцы яшчэ з 60—70 гг. XIX стагоддзя.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 [56] 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100 101 102 103 104 105 106 107 108 109 110 111 112 113