МАКСІМ БАГДАНОВІЧ I НАРОДНАЯ ПАЭЗІЯ

Іменна ў гэты час па пытаннях генезіса частушак разга-рэлася широкая дыскусія. Яна ішла па трох асноўных на-прамках — час зараджэння жанру частушак, сацыяльныя вытокі частушкі (народнае асяроддзе) і ідэйна-мастацкія суадносіны частушкі з іншымі фальклорнымі жанрамі, асаб-ліва з народнай песняй. У той час, як пытанне аб часе зараджэння частушак не выклікала асаблівых разыходжан-няў — большасць даследчыкаў адносіць іх да паслярэфор-меннай эпохі,— то пытанне асяроддзя, у якім яны зарадзі-ліся, прывяло многіх фалькларыстаў да розных, часам супрацьлеглых поглядаў. Адны з іх сцвярджалі, што частушка зарадзілася ў гарадскім асяроддзі, пераважна на фабрыках і заводах, адкуль яна і заносіцца ў вёску, другая — што частушка, адлюстроўваючы новыя працэсы ў жыцці паслярэформеннай вёскі, з'яўляецца прадуктам ся-лянскай творчасці.

У шчыльнай сувязі з праблемай вытокаў частушкі зна-ходзілася і праблема яе мастацкай спецыфікі. Прыхільнікі тэорыі «фабрычна-заводскага» паходжання частушкі адмаў-лялі мастацкія вартасці частушкі, супрацьпастаўляючы ёй «цудоўныя старадаўнія народныя песні».   Прыхільнікі ж «сялянскай» тэорыі падкрэслівалі блізкасць частушкі да жанру народнай песні. Погляды апошніх поўнасцю падзя-лЯў і М. Багдановіч. Частушкі, па яго думцы, не «хваравіты прадукт фабрычнай гарадской культуры, якая разбурае моцны уклад вясковага жыцця», а паўнацэнны і надзвычай «цікавы род песеннай творчасці»  сялянства. Сцвярджаю-чы генетычную і мастацкую блізкасць народных песень і частушак, М. Багдановіч пісаў: «...звычайна сустракаюц-ца... супрацьпастаўленне «цудоўнай старадаўняй народнай песні» і сучаснай частушкі. У шматлікіх адносінах частушка з'яўляецца простым працягам старадаўняй песні... цэлы рад частушак уяўляе сабою не што іншае, як асколкі «старадаў-ніх» песень».

Спасылаючыся на выказванні прафесараў Е. Анічкава і А. Сабалеўскага, Багдановіч схільны аднесці час зараджэння жанру частушак-прыпевак да XVIII ст., калі яны ўжо бытавалі ў форме смяхотлівых імправізацый на вясель-ных цырымоніях-абрадах. Аўтар артыкула сцвярджае, што частушкі, як спецыфічны від сялянскай творчасці, знайшоў шырокае распаўсюджанне яшчэ задоўга да «паяўлення якой-небудзь капіталістычнай культуры»  ў многіх еўра-пейскіх (Францыя, Італія, Іспанія) і, асабліва, славянскіх народаў (польскія «кракавякі», украінскія «каламыйкі», беларускія прыпеўкі і г. д.).

 

3 гэтага відаць, што М. Багдановіч яшчэ не здолеў усвядоміць, што ўзнікненне любога жанру народнай твор-часці непасрэдна абумоўлена гістарычнымі працэсамі. У прыватнасці, паяўленне частушак звязана з працэсам ломкі і перабудовы патрыярхальных адносін у Расіі другой палрвы XIX стагоддзя. Вось чаму погляды Багдановіча на паходжанне частушак патрабуюць да сябе крытычных ад-носін. Як было даказана пазней у нашай савецкай фалькла-рыстыцы частушкі носяць агульнанародны характарі быту-юць не толькі ў сялянскім, але і ў рабочым асяроддзі. Най-больш інтэнсіўнага развіцця гэты новы жанр фальклору дасягнуў у эпоху рэзкіх змен і зрухаў у жыцці народа ў су-вязі з ростам капіталістычных адносін у грамадстве. Ня-гледзячы на адзначаныя недахопы, фалькларыстычныя погляды М. Багдановіча ў цэлым насілі прагрэсіўны харак-тар. У ідэйных спрэчках свайго часу ён падзяляў погляды тых, хто прызнаваў вялікую пазнаваўчую і эстэтычную вар-тасць гэтага новага і надзвычай папулярнага фальклорнага жанру: «у Беларусь.. частушка... распаўсюджана і з'яўляец-ца амаль не самай лепшай выразніцай беларускай народнай песні» '.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 [55] 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100 101 102 103 104 105 106 107 108 109 110 111 112 113