МАКСІМ БАГДАНОВІЧ I НАРОДНАЯ ПАЭЗІЯ

Грунтоўны разгляд гэтых і многіх іншых, нават т. зв. «другарадных» сродкаў гарманізацыі вершаванай мовы даз-воліў Багдановічу прыйсці да вываду, што паэтычны стыль украінскага Кабзара настолькі народны, «што ўрэшце рэшт паміж паэзіяй Шаўчэнкі і паэзіяй украінскага народа знікае ўсякая размежавальная лінія. Штучныя правілы мастацкай паэзіі адпадаюць. Узнікае нацыянальна-ўкраінскі vers lib-re*[1]  (II—48, 49).

Глыбокае вывучэнне выдатнай паэтычнай спадчыны Тараса Шаўчэнкі аказала на М. Багдановіча плённы ўплыў. I праявіўся ён, зразумела, не ў якіх бы там ні было знеш-ніх запазычаннях ці формах наследавання, а ў тым, што, адпавядаючы асабістым творчым схільнасцям і пошукам маладога паэта, тым самым з'яўляўся дзейсным стымулам да далейшай самастойнай працы ў гэтым напрамку. Для фалькларыстычных інтарэсаў Багдановіча знаёмства з твор-часцю ўкраінскага песняра мела станоўчае значэнне не толь-id ў сэнсе творчай вучобы, што, безумоўна, надзвычай важна, але і ў сэнсе тэарэтычным. Іменна на аснове ўласных нагляданняў і творчага вопыту другіх ён здолеў неўзабаве вылучыць сваю даволі стройную сістэму поглядаў на фальк-лор наогул і яго ўзаемаадносіны з літаратурай.

У заключэнне варта адзначыць і тое, што артыкулы Багдановіча аб творчасці Т. Шаўчэнкі і па сённяшні дзень це страцілі сваей навуковаи каштоунасці. Так, у 1947 г. Я. Колас у артыкуле «Выдатны паэт і крытык» пісаў: «На маю думку, ніхто з украінскіх і рускіх крытыкаў не даў такога тонкага, усебаковага аналізу і ацэнкі паэтычнага дару вялікага ўкраінскага Кабзара, як М. Багдановіч» .

У гэты ж час (1914) на аснове глыбокай, усё ўзрастаю-чай зацікаўленасці да народнай творчасці ў М. Багдановіча ўзнікаюць спробы непасрэднага навукова-тэарэтычнага асэнсавання некаторых актуальных праблем сучаснай яму фалькларыстыкі. Так паяўляюцца два чарнавыя нясконча-ныя накіды артыкулаў аб частушцы і казках. На рукапісе першага з іх, па сведчанню Г. С. Жалезняка [1], рукою паэта зроблен надпіс «В. Симаков. Сборник деревенских частушек». Гэтая нязначная на першы погляд паметка дазваляе раскрыць і ва многіх адносінах зразумець сэнс і прызначэн-не ўсяго артыкула.

Як вядома, у перадрэвалюцыйныя 1910—1917 гады збор і публікацыя частушак — адной з распаўсюджаных форм рускай народнай песні — набылі асаблівы размах. Паяў-ляецца шэраг абласных фальклорных зборнікаў Г. А. Фла-рынскага (Кастрама, 1910), В. Князева (Пецярбург, 1913), В. А. Вадарскага (Уладзімір, 1914), Е. Н. Елеонскай (Мас-ква, 1914) і інш.

У гэты ж час у Яраслаўлі, дзе жыў М. Багдановіч, вы-ходзіць зборнік В. I. Сімакова «Русские народные частушки» (1913). У адрозненне ад папярэдніх тут сабраны багаты матэрыял з некалькіх цэнтральных губерній Расіі (усяго больш 1000 частушак) і разбіты па адпаведных тэмах. У па-чатку кнігі, ва «Уводзінах» аўтарам падабраны цікавы матэрыял па пытаннях паходжання і спецыфікі гэтага новага і мала вывучанага фальклорнага жанру. Тут маюцца вы-казванні такіх вядомых даследчыкаў фальклору, як М. I. Кастамараў, А. Сабалеўскі, Г. I. Успенскі, А. Балаў, Д. К. Зяленін і многія іншыя.

Зразумела, што выхад у свет кнігі земляка-яраслаўца Сімакова, з якім, дарэчы, Багдановіч мог быць і асабіста знаёмы, як супрацоўнік «Голоса», дзе часам друкаваў свае этнаграфічныя працы аўтар зборніка, не маглі застацца па-за ўвагай маладога паэта. Артыкул Багдановіча «Частушка» і носіць таму характар своеасаблівай рэплікі В. Сі-макову, які ва «Уводзінах» да зборніка спрабуе разгледзець надзвычай складанае пытанне зараджэння і развіцця час-тушак.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 [54] 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100 101 102 103 104 105 106 107 108 109 110 111 112 113