МАКСІМ БАГДАНОВІЧ I НАРОДНАЯ ПАЭЗІЯ

Паэзія Шаўчэнкі прыцягвала ўвагу Багдановіча яшчэ і таму, што ў ёй у строга нацыянальнай форме выяўлена не толькі «ідэя нацыянальнага бляску і велічы ўкраінскага народа» (II—58), але і глыбока прагрэсіўная і сугучная часу «ідэя аб неабходнасці сацыяльна-палітычнага разня-волення» (II—58) народных мае, што, безумоўна, выходзі-ла за вузканацыянальныя рамкі і прыдавала яго паэзіі агульначалавечае, актуальнае значэнне.

Адзначаючы глыбоканародны характар творчасці Шаў-чэнкі, Багдановіч падкрэсліваў арганічную яе блізкасць да ўкраінскага фальклору. Толькі дзякуючы майстэрскаму спалучэнню перадавых фальклорных традыцый з паўна-гучным адлюстраваннем усіх струн народнай душы, Шаў-чэнка здолеў узняцца да ролі агульнанацыянальнага пазта.

У артыкуле «Краса і сіла» Багдановіч небеспаспяхова спрабуе пранікнуць у «тайнікі шаўчэнкаўскага верша» (П—45) і вызначыць асаблівасці яго паэтыкі. I трэба пры-знаць, што багаты асабісты вопыт Багдановіча ў галіне мас-тацкага фалькларызму, глыбокае адчуванне народнай паэ-тыкі дазволілі яму трапна і грунтоўна акрэсліць некатсгрыя найбольш характэрныя рысы паэтычнага стылю Тараса Шаўчэнкі. «Краса і сіла» музы ўкраінскага песняра ў шчыльнай сувязі з фальклорам, з якім яна «арганічна зрасталася, замацоўвалася ў формах выразна ўкраінскіх, хаця і больш ускладнёных, узнятых на вышэйшую ступень» (II—44). Творчасць Шаўчэнкі знаходзілася не ў стане па-сіўных ці знешніх суадносін з фальклорам, а арганічна засвайваючы яго лепшыя традыцыі, узнімала іх да адпавед-нага вышэйшага ідэйна-мастацкага ўзроўню, шырока і плён-на далучала народна-паэтычныя скарбы да агульнанацыя-нальных здабыткаў украінскай дэмакратычнай   культуры.

Элементы фальклорнай паэтыкі прыдавалі творам укра-інскага песняра надзвычайную задушэўнасць і эстэтычную дзейснасць; багацце інтанацый тут заўсёды спалучалася з глыбокім лірызмам шаўчэнкаўскіх вершаў. У сваю чаргу, багацце паэтычных інтанацый нельга сабе ўявіць без адпа-веднага рытмічнага ладу твораў Т. Шаўчэнкі. Іменна з гэ-тага пункту гледжання і спрабуе Багдановіч вызначыць найбольш характэрныя сродкі і прыёмы паэтычнага ўздзе-яння яго вершаў. У той час, як некаторыя даследчыкі твор-часці Шаўчэнкі шматлікія парушэнні ці адхіленні паэта ад «строгай» кананічнай метрыкі лічылі звычайна «вынікам тэхнічнага няўмельства і нядбайнасці» (II—47), Багдановіч зусім правільна заўважае, што гэта «свядомы эстэтычны прыём, які вырашае пэўную мастацкую задачу і бярэ свае вытокі ў народнай творчасці» (II—46). Вось чаму ў поўнай адпаведнасці з фальклорнай паэтыкай «вершы «Кабзара» надзвычай рытмічныя, але не метрычныя» (II—45). Пару-шэнне кананічных памераў (замена харэя ямбам або амфі-брахіем, чаргаванне 4-стопных і 7-стопных харэяў і інш.) выклікана, па думцы Багдановіча, імкненнем Шаўчэнкі да поўнай гармоніі паміж зместам і мастацкай формай сваіх вершаў, да адпаведнасці «паміж рухам пачуццяў і рухам верша» (II—49). Наогул жа чаргаванне разнастайных па-мераў у адным і тым жа творы, па думцы Багдановіча,— адна з характэрных асаблівасцей стылю Шаўчэнкі, якая сваімі вытокамі зыходзіць з фальклорнай паэтыкі: «Для вершаў народнага стылю метр, які падпарадкаваны рытму, з'яўляецца найбольш падыходзячым сродкам, і Шаўчэнка, затрымаўшыся на ім, толькі лішні раз праявіў тут сваю ге-ніяльную паэтычную штуіцыю» (II—47).

«Выключную мастацкую чуласць» (II—50) праявіў Шаўчэнка і ў выбары іншых сродкаў паэтычнай інструмен-тоўкі. Так, у поўнай адпаведнасці з «народным складам» ён шырока выкарыстоўвае часам, замест поўных рыфм, асанансы, якія прыдаюць вершам паэта «асаблівую арыгіналь-насць і мілагучнасць» (II—51). Асанансы ў спалучэнні з надзвычайным багаццем унутраных рыфм (у адным «Кабзары» па падліках аўтара артыкула іх больш тысячы) з явіліся неад'емным элементам своеасаблівага мастацкага стылю Шаўчэнкі. Унутраная рыфма тут звычайна камбіні-руецца з цэзурай, што прыдае яго вершам інтанацыйную плаўнасць і меладычнасць.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 [53] 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100 101 102 103 104 105 106 107 108 109 110 111 112 113