МАКСІМ БАГДАНОВІЧ I НАРОДНАЯ ПАЭЗІЯ

Уважліва наглядаючы за характэрнымі лрацэсамі літа-ратурнага жыцця пачатку XX ст. і ў Расіі і ў Беларусі, М. Багдановіч паступова прыходзіць да вываду, што фальк-лор павінен стаць неад'емным элементам далейшага па-глыблення народнасці літаратуры, асноўнай крыніцай яе ідэйнага і мастацкага росту. Усё большую вагу набываюць у яго тэарэтычных роздумах і творчай практыцы пытанні фармальна-паэтычнага збліжэння літаратуры і фальклору. Свае ўласныя творчыя пошукі на гэтым этапе (1913) паэт характарызаваў наступным чынам: «М. Багдановіч таксама дбаў аб развіцці вершу і даў колькі «нанізак» іх (цыклаў), новых, або па тэмах, або па форме. Сюды належаць вершы, напісаныя накшталт народных песняў...» (II—32).

Пошукі новых паэтычных форм і тэм у разуменні Багда-новіча заўсёды мэтанакіраваны, яны падпарадкаваны задачам умелага ўвасаблення высокіх ідэй — без жывой, па-народнаму простай і прыгожай мастацкай формы нельга выявіць ніякіх значных ідэй. Разглядаючы, напрыклад, творчасць рускага сялянскага паэта С. Д. Дрожжына, Багдановіч падкрэсліваў, што народнасць яе вызначаецца не толькі глыбінёй і праўдзівасцю ў адлюстраванні народ-нага жыцця, але і самой формай, якая поўнасцю адпавядае зместу гэтых вершаў: «Гэта народнасць праяўляецца і ў выбары слоў і выразаў, і ў агульнай канструкцыі верша, у яго рыфме, рытмах, і так характэрных' для народнай паэзіі паралелізмах»  (II—105).

Характэрна, што пытанні народнасці мастацкага твора Багдановіч не абмяжоўвае выключна блізкасцю да фаль-клорнай паэтыкі — яны шчыльна спалучаюцца з перадавы-мі літаратурнымі традыцыямі. Уплыў паэзіі Кальцова, Някрасава, Нікіціна на творчасць Дрожжына Батдановіч ацэньвае станоўча: ...«гэта ўсё добрыя ўзоры і на іх не дрэнна вучыцца» (II—106). Такі падыход да праблемы творчых узаемаадносін літаратуры і фальклору сведчыць, што ў поглядах паэта наспеў новы значны этап. Засвой-ваючы лепшыя дасягненні беларускай літаратуры ў галіне мастацкага фалькларызму, Багдановіч пачынае ўсведам-ляць, што працэс гэты не аднабаковы: пісьменнікі павінны не толькі выкарыстоўваць ідэйныя і мастацкія багацці фальклору, але і апрацоўваць іх згодна са сваёй творчай індывідуальнасцю з тым, каб узбагачанымі вяртаць^ назад народу. Пры такіх умовах літаратура акажацца не ў стане простага, пасіўнага суіснавання з фальклорам, але,^узні-маючы яго лепшыя традыцыі да адпаведнага вышэйшага ідэйна-мастацкага ўзроўню, здолее арганічна далучыць народна-паэтычныя скарбы да здабыткаў агульнанацыя-нальнай беларускай культуры.

Пачынаючы з 1914 г. у творчых роздумах і паэтычнай практыцы М. Багдановіча ўсё большае месца пачынаюць набываць пытанні фармальна-мастацкага збліжэння літа-ратуры з фальклорам. У выніку значна ўдасканальваюцца ў паэта самыя метады авалодання народнай стылістыкай, робяцца ўдалыя спробы спецыяльнага тэарэтычнага да-следавання гэтых пытанняў на канкрэтным матэрыяле творчасці асобных пісьменнікаў.

Сюды адносяцца ў першую чаргу артыкулы «Памяці Т. Г. Шаўчэнкі» і «Краса і сіла» Глыбокая цікавасць Багдановіча да паэзіі Шаўчэнкі — з'ява не выпадковая. Для беларускага паэта, як і для іншых прадстаўнікоў дэмакра-тычнай культуры, творчасць вялікага Кабзара з'яўлялася выяўленнем перадавых нацыянальна-вызваленчых імкнен-няў усіх заняволеных царызмам народаў.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 [52] 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100 101 102 103 104 105 106 107 108 109 110 111 112 113