МАКСІМ БАГДАНОВІЧ I НАРОДНАЯ ПАЭЗІЯ

Сцверджанне Багдановіча аб тым, што сапраўдная чала-вечая краса крыецца не ў «лазоревых гротах одиночества», не ў завоблачных вышынях суб'ектыўнай выдумкі мастака-мага, а ў навакольных з'явах рэальнага жыцця і быту народа, набывала ў тагачасных умовах літаратурна-грамадскай барацьбы актуальны палемічны сэнс і сваімі асноўнымі ры-самі прымыкала да перадавых традыцый рэвалюцыйна-дэмакратычнай эстэтыкі.

У той жа час у эстэтычных пазіцыях маладога паэта ад-чуваюцца яшчэ і слабыя месцы. Так, нягледзячы на дыялаі-пчную форму апавядання «Мадонна», можна меркаваць, што Багдановіч схільны ў пэўнай ступені падзяляць погля-Дьі аб біялагічнай аснове мастацтва, «якое вырасла з пачуц-Ця глыбокай пашаны перад жаноцкасцю» (I—412). I хаця У аснове разважанняў паэта ляжыць правільная ўвогуле Думка аб перавазе жыцця над мастацтвам, аднак з прычыны няспеласці сваіх ідэйных перакананняў Багдановіч не здолеў узняцца да асэнсавання «біялагізму» ва ўсёй яго сацыяльна-палітычнай значнасці. «Па сваёй сутнасці эстэ-тыка — біялагічна ўласцівае арганічнаму свету імкненне да дасканаласці форм,— пісаў пазней М. Горкі, разглядаючы сутнасць эстэтычнай красы.— Людзі прыбавілі да гэтай «эстэтыкі прыроды» яшчэ імкненне ўдасканальваць формы сацыяльнага жыцця, ствараць такія ўмовы, у якіх арганізм чалавека развіваўся б гарманічна, з найменшай колькасцю перашкод да яго нармальнага і ўсебаковага росту. Буржуа-зія даўным-даўно забыла гэтае біялагічнае значэнне эстэ-тыкі, прывяла яе да няўлоўнага, капрызна-зменлівага па-няцця «красы» '.

Адначасова з інтэнсіўнымі ідэйна-эстэтычнымі пошука-мі і пад іх непасрэдным уплывам праходзіў працэс выспя-вання фалькларыстычных пазіцый М. Багдановіча. Па-глыбляецца само разумение грамадскай функцыі фалькло-ру як прадукта векавой жыццёвай практыкі народа, як мас-тацкага выяўлення самасвядомасці народа. «Тут народ свае нагляданні над жыццём замацаваў» (I—415),— адзначае паэт, разглядаючы папулярны фальклорны матыў пра Алёнушку і яе браціка Іванушку (эцюд «Мадонна», 1913). Ця-пер Багдановіч блізка падышоў да ўсведамлення сацыяль-най мэтанакіраванасці народнай паэзіі. Вось чаму фальк-лорным творам, якія непасрэдна закранаюць многія сферы народнага жыцця, уласціва глыбокая сацыяльная матыва-ванасць: традыцыйныя фальклорныя тыпы і характеры звычайна абрысаваны «...ў сутыкненні з рознымі абставі-намі» (I—415). Выдатныя рысы папулярнага фальклорна-га вобраза Алёнушкі, па думцы Багдановіча, фарміраваліся ў працэсе пераадолення варожых народу  «розных абставін». Дзякуючы гэтаму вобразу Алёнушкі не ўласцівы чэрствасць і бяздушша — характэрныя рысы прадстаўні-коў пануючых класаў, ён прасякнуты глыбокім спачуваннем да абяздоленых і слабейшых, палымяным пратэстам суп-раць здзеку і прымусу. Вось чаму фальклорны вобраз Алёнушкі, як увасабленне высокіх гуманістычных рыс народа, паэт схільны нават пераацаніць і паставіць вышэй нека-торых агульнавядомых літаратурных вобразаў: «Тып гэты трэба вышэй нават шэкспіраўскіх тыпаў паставіць. Ехць у Шэкспіра Афелія, напрыклад, і, бясспрэчна, харошая яна, аднак, наколькі драбней («мельче»)... яе вобраз у параўнан-ні з Алёнушкай нашай». (I—415).

Зразумела, што такія сцверджанні маглі выклікаць абгрунтаваныя пярэчанні. Відавочна, адчуваючы спрэчлі-васць сваіх выказванняў, Багдановіч крыху ніжэй змякчае іх катэгарычнасць: «Зразумела, і смешным і недарэчным здаецца Вам гэтае параўнанне маё, але падумайце крыху і, быць можа, вы адчуеце, што ў гэтых словах ёсць свая праўда» (I—415).

I калі ўлічыць палемічную завостранасць твора ў цэлым, то відавочна, што, нягледзячы на пэўную аднабаковасць гэтых меркаванняў (пераважная распрацоўка маральных праблем фальклору), усё ж асноўны пафас апавядання «Мадонна» заключаецца ў глыбокай любві і пашане да працоўнага народа і яго паэтычнай творчасці. У гэтым як-раз тая «свая праўда» поглядаў Багдановіча на фальклор, што так акрэслена выяўлена ім у шматлікіх літаратурна-публіцыстычных творах гэтага перыяду.

Не цяжка заўважыць, што мастацкі фалькларызм М. Багдановіча на гэтым больш спелым этапе ва ўсіх сваіх наибольш істотных праявах звязан з перадавымі традыцыя-мі часу. 3 аднаго боку, рашучая абарона матэрыялістычных поглядаў на мастацтва народа ў духу рэвалюцыйна-дэ-макратычнай эстэтыкі, з другога — настойлівае пераадоленне знешняга пачатковага этнаграфізму ва ўласнай творча-сці, арганічнае прыбліжэнне да выдатных дасягненняў Купалы і Коласа ў галіне творчага выкарыстання фалькло-ру ў літаратуры.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 [51] 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100 101 102 103 104 105 106 107 108 109 110 111 112 113