МАКСІМ БАГДАНОВІЧ I НАРОДНАЯ ПАЭЗІЯ

3 пазіцый народнай эстэтыкі пісьменнік палемізуе з ты-мі, хто, штучна супрацьпастаўляючы паняцце красы і даб-ра, спрабаваў абгрунтаваць сваю тэорыю аб самацэннасці і незацікаўленасці мастацтва. Так, у супрацьлегласць па-жаданню аднаго з персанажаў «Апокрыфа» — «няхай жа ў песнях будуць думкі добрыя і павучаючыя, каб, апроч красы, меўся ў іх і спажытак чалавеку» (I—388)',— аўтар больш схільны падзяляць думку аб тым, што «няма красы без спажытку, бо сама краса і ёсць той спажытак дзеля ду-шы» (I—388). Зразумела, што нельга атоесамліваць думкі персанажаў твора з пазіцыяй самога аўтара, аднак відавоч-на, што такі вывад вынікае са ўсёй логікі палемічных раз-важанняў Багдановіча. Пры гэтым трэба ўлічыць, што ён не імкнуўся да ўсебаковага вызначэння сутнасці эстэтычнай красы, а толькі, маючы на ўвазе яе народны ідэал (аб гэтым сведчыць і самая алегорыя: васількі — народнае ўва-сабленне красы), сцвярджае ў першую чаргу грамадскі ха'-рактар эстэтычнага пачуцця. На гэтай аснове Багдановіч і спрабуе ўстанавіць непарыўнае адзінства этыкі і эстэтыкі У народных уяўленнях аб прыгожым: сапраўдная краса не можа супрацьстаяць «спажытку дзеля душы» простата чалавека, яна якраз і павінна з'яўляцца сродкам мастацкага вьіяўлення яго запаветных ідэалаў — дабра, красы, праўды. Ьось чаму нельга бачыць у ідэйнай канцэпцыі «Апокры-Фа» нейкія адхіленні ў бок эстэцтва, «чыстай красы». Хут-чэи наадварот, перад  намі адкрытае   супрацьпастаўленне народнага ўяўлення аб красе індывідуалістычным густам сімвалістаў, якія сцвярджалі: «Мастацтва дае асалоду. Але, разам з гэтым, у мастацтве няма бліжэйшых мэт, ніякай карысці...»

«Апокрыф» — сведчанне настойлівых творчых розду-маў М. Багдановіча, заканамерны этап у выспяванні пісь-менніка-рэаліста, які неўзабаве (1916) катэгарычна высту-піць супраць сімвалісцкай плыні, «якая супрацьпаставіла ідэі сацыяльнасці ідэю асабістай аўтаномнасці і публіцысты-цы ў паэзіі — аўтаномнасць красы» (II—89).

Як бачым, далейшае фарміраванне эстэтыкі паэта пра-ходзіць пад выразным уздзеяннем народных поглядаў на мастацтва і фальклор. Гэтую ж лінію абароны народных вытокаў мастацтва прадоўжыў Багдановіч і ва многіх ін-шых творах («У вёсцы», «Вераніка», «Мадонна»). Шляхам арыгінальнага супастаўлення адпаведных мастацкіх і фальклорных вобразаў пісьменнік прыходзіць да вываду, што адзінай іх крыніцай з'яўляецца рэальнае, акаляючае чалавека жыццё і прырода. Іменна адсюль бяруць свой творчы пачатак і славутыя рафаэлеўскія мадонны, гэтыя «недасяжныя вяршыні мастацтва» (I—412), і адпаведныя фальклорныя матывы. Само імкненне «зліць паміж сабою рысы і дзявочай і мацярынскай красы» (I—412) звязана, па думцы Багдановіча, з непасрэднымі функцыямі мастацтва, якое павінна выяўляць не толькі непаўторную пры-гажосць жыцця, але і выдатныя гуманістычныя ідэалы про-стага чалавека.

3 пазіцый фальклорнай эстэтыкі спрабуе паэт асэнса-ваць і самую сутнасць паняцця красы, якая існуе ў народным мастацтве не сама па сабе, бязмэтна, а, наадварот, за-давальняючы эстэтычныя патрэбы чалавека, яго ўяўленні аб прыгожым і добрым, аказвае  дабратворнае  маральна-эстэтычнае ўздзеянне. Іменна ў абліччы простай сялянскай нянькі-падлетка бачыць паэт праяўленне той «вышэйшай красы», якая павінна сімвалізаваць народны ідэал прыго-жага:

I, як схіляецца ад ветру верх бярозкі,

Дзяўчынка к хлопчыку нагнулася і, слёзкі

Сціраючы' яму, штось пачала казаць,

Каб заспакоіць плач — зусім, як быццам маць,

I саліваліся ў жывы абраз ядыны

Той выгляд мацеры ды з воблікам дзяўчыны,

Дзіцячым, цененькім; і ў тэты час яна,

Здавалася, была аж да краёў паўна

Якойсь шырокаю, радзімаю красою,

I, помню, я на міг пахарашэў душою.

А можа не краса была ў дзяўчынцы той,—

Дзяўчынцы ўпэцканай, і хілай, і худой,—

А штось вышэйшае, што Рафаэль вялікі

Стараўся выявіць праз маці божай лікі.

(1—217)


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 [50] 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100 101 102 103 104 105 106 107 108 109 110 111 112 113