МАКСІМ БАГДАНОВІЧ I НАРОДНАЯ ПАЭЗІЯ

Знаходжанне сям'і Багдановічаў у Ніжнім Ноўгарадзе і Яраслаўлі, тагачасных буйных цэнтрах рэвалюцыйнага руху (прыгадаем першамайскія падзеі ў Сормаве, апісаныя А. М. Горкім у рамане «Маці»), сваяцкія сувязі з сям'ёй Горкага, блізкія сувязі з прагрэсіўна настроенымі людзьмі з асяроддзя дэмакратычнай  інтэлігенцыі   (сем'і Лапіных, Шчарбаковых,  Дзябольскіх,  Галаванавых  і інш.)  разам з тымі саліднымі дэмакратычнымі традыцыямі, што захоў-ваў бацька паэта, былы актыўны член «Народнай волі» (1888—1892),— усё гэта, безумоўна, станоўча уплывала на фарміраванне грамадека-Налітычных поглядаў і эстэтычных густаў маладога Багдановіча. /

Цяпер сталі вядомымі новый архіўныя матэрыялы, якія сведчаць, што М. Багдановіч быў непасрэдна звязан з сор-маўскімі падзеямі і перадаваў іх удзельнікам нелегальна ў турму літаратуру. 3 аднаго з лістоў у рэдакцыю «Нашай Нівы» (канец 1913 г.) вынікае, што ў свой час паэт меў су-вязь з сацыял-дэмакратамі Ніжняга Ноўгарада, атрымлі-ваючы ад іх пэўную інфармацыю 2.

Усё гэта дазваляе па-новаму глянуць на характар літа-ратурна-грамадскай дзейнасці Багдановіча, на глыбока дэ-макратычныя грамадскія імпульсы ўсёй яго паэзіі. Іменна ў шчыльнай сувязі Багдановіча з жыццём народа і яго рэ-валюцыйна-вызваленчай барацьбой пачатку XX ст. і трэ-ба шукаць вытокі тых дэмакратычных літаратурна-грамад-скіх пазіцый, што праявіліся з самага пачатку паэтычнага самавыяўлення пісьменніка.

Ужо ў першым сваім творы «Музыка» (1907 г.) Максім Багдановіч з пазіцый рэалізму і народнасці імкнуўся рас-крыць сутнасць мастацтва як дзейснага сродку барацьбы за вызваленне чалавека і абуджэнне яго чалавечай год-насці:

«Жыў на свеце музыка. Многа хадзіў ён па зямлі ды ўсё граў на скрыпцы. I плакала ў яго руках скрыпка, і такая была ў яго гранні нуда, што аж за сэрца хапала...

Плача скрыпка, льюць людзі слёзы, а музыка стаіць і выводзіць яшчэ жаласней, яшчэ нудней. I балела сэрца, і падступалі к вачам слёзы: так і ўдарыўся б грудзьмі аб зямлю ды ўсё слухаў бы музыку, усё плакаў бы па сваёй долі...

А бывала яшчэ і так, што музыка быццам вырастаў у ва-чах людзей, і тады граў моцна, гучна: гудзяць струны, зво-ніць рымка, бас, як гром, гудзіць і грозна будзіць ад сну і завець ён народ. I людзі падымалі апушчаныя галовы, і гневам вялікім блішчалі іх вочы.

Тады бляднелі і трасліся, як у ліхаманцы, і хаваліся ад страху, як тыя гадзюкі, усе крыўдзіцелі народу. Многа іх хацела купіць у музыкі скрыпку яго, але ён не прадаў яе Hi-кому. I хадзіў ён далей між бедным людам і граннем сваім будзіў ад цяжкага сну» (I—385).

Сіла мастацтва крыецца ва ўменні адчуць і праўдзіва адлюстраваць настрой прыгнечаных мае у класавым грамад-стве:

«Але прыйшоў час, і музыкі не стала; злыя і сільныя людзі кінулі яго ў турму, і там скончылася жыццё яго... I тыя, што загубілі музыку, узялі яго скрыпку і пачалі са-мі граць на ёй народу.

Толькі іхняе гранне нічога людзям не сказала,— «Добра граеце,— гаварылі ім, — ды ўсё не тое!» I ніхто не мог рас" тлумачыць, чаму ад грання музыкі так моцна білася сэрца бедакоў. Ніхто не ведаў, што музыка ўсю душу сваю клаў 

у ігру. Душа яго знала ўсё тое гора, што бачыў ён па лю-дзях; гэта гора грала на скрыпцы, гэта яно вадзіла смыком па струнах; і ніводзін сыты не мог так граць, як грала на-роднае гора.

Прайшло шмат гадоў з таго часу. Скрыпка разбілася. Але памяць аб музыку не згінула з ім разам. I з-паміж таго народу, катораму ён калісь граў, выйдуць дзесяткі новых музыкаў і граннем сваім будуць будзіць людзей к свету,

ч  праўдзе, брацтву і свабодзе...» (I—385, 386).


1 2 3 4 [5] 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100 101 102 103 104 105 106 107 108 109 110 111 112 113